Дзякавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзякавічы
трансьліт. Dziakavičy
Першыя згадкі: 1572
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Марохараўскі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 555 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247966
СААТА: 3216812016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′3″ пн. ш. 28°1′11″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 28.01972° у. д. / 52.45083; 28.01972Каардынаты: 52°27′3″ пн. ш. 28°1′11″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 28.01972° у. д. / 52.45083; 28.01972
Дзякавічы на мапе Беларусі ±
Дзякавічы
Дзякавічы
Дзякавічы
Дзякавічы
Дзякавічы
Дзякавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзя́кавічы[1]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад Княж-возера. Дзякавічы ўваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У летапісных крыніцах Дзякавічы вядомы з 1572 году. У XVIXVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

Пасьля сялянскай рэформы 1861 году ўтворана Дзякавіцкая воласьць з цэнтрам у сяле Дзякавічы, у склад якой уваходзіла 11 навакольных вёсак. Тут у пераважнай большасьці жылі людзі ўсе з чатырма прозьвішчамі: Чэркас, Жураўлевіч, Рагалевіч і Кудзелька, адпаведна і хутары, пасяленьні былі — Чэркасы, Жураўлі, Кудзелічы, назвы якіх захаваліся да сёньняшняга дня.

Пры правядзеньні рэформы на вёску былі выдзелены 42 надзелы. У 1886 годзе ў валасным цэнтры налічвалася 59 двароў, пражывала 632 чалавекі абодвух палоў, разьмяшчалася валасное ўпраўленьне. Насельніцтва займалася лоўляй рыбы, вырошчваньнем жывёлы на продаж. Ва ўрочышчы Майсееўка працаваў вадзяны млын.

У гады Другой сусьветнай вайны Дзякавічы разьдзялілі трагічны лёс Хатыні. 6 сакавіка 1943 году ў час блякаваньня партызанскіх зонаў немцы ўварваліся ў вёску і аб’явілі ўсяму насельніцтву, каб яны падрыхтаваліся да пераезду ва Ўкраіну, абяцаючы ім, што там яны атрымаюць добрыя зямельныя ўчасткі. Калі насельніцтва сабралася, тады фашысты адабралі ў грамадзян усю маёмасьць, а ўсё насельніцтва было сагнана ў адзін хлеў, дзе ўсе былі зажыва спалены. У той страшны дзень загінулі амаль усе жыхары вёскі.

Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад и была цэнтрам Дзякавіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 632 жыхары, 59 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1124 жыхары, 165 двароў; 1994 год — 786 жыхароў, 267 двароў; 1999 год — 675 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 555 жыхароў

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы ўсталяваны помнік вяскоўцам, якія былі спалены жывымі ў 1943 годзе. На мармуровай пліце мэмарыяльнага комплексу зьмешчаны наступны жалобны подпіс: «Тут 6 сакавіка 1943 году нямецкімі вылюдкамі былі жывымі спалены жыхары вёскі Дзякавічы (старыя, жанчыны, дзеці) — 651 чалавек. Людзі добрыя, помніце: мы любілі Радзіму і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Не забудзьце, не забудзьце…»

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Азёрная вуліца
  • Азёрны завулак
  • Зялёная вуліца
  • Кавальская вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Новая вуліца
  • Новы завулак
  • Паркавая вуліца
  • Савецкая вуліца
  • Савецкі завулак
  • Сонечная вуліца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
  2. ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]