Дзяніс Рутэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рутэнка.
Дзяніс Рутэнка
Дзяніс Рутэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1986 (38 гадоў)
Менск, БССР
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазыцыя правы скрайні
Клюбная інфармацыя
Клюб СКА Менск
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2005
2005—2008
2008—2014
2014—2019
2019—
Аркатрон
Канвэрсана
Прэвэнт
Дынама Менск
БГК імя Мяшкова
СКА Менск
Нацыянальная зборная
2003— Беларусь 126 (306)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
4 студзеня 2019.

Дзяні́с Рутэ́нка (нарадзіўся 14 лютага 19860 году, Менск, БССР) — беларускі гандбольны правы скрайні. Гулец менскага СКА і зборнай Беларусі. Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляць пачаў у менскім «Аркатроне», зь якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сэзону 2002—2003. У 2004 року перайшоў у італьянскі клюб «Канвэрсана». Пасьля гуляў у славенскім «Словень Градцы», зь якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЭГФ сэзону 2006—2007 рокаў.

Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 сьнежня 2003 году супраць зборнай Румыніі.

У 2008 вярнуўся ў Менск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЭГФ 2011—2012 гадоў і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2012—2013 гадоў. Пасьля расфармаваньня клюбу перайшоў у сакавіку 2014 року ў БГК імя Мяшкова, зь якім у гэтым жа сэзоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны. У ліпені 2019 году перайшоў у менскі СКА[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі: 1 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 1 2003, 2010, 2013, 2014

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяніс Рутэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў