Дзяніс Якубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Якубовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1988(1988-03-31)[1] (36 гадоў)
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Маладэчна-2018 16 (0)
2005—2007 Дынама Менск 0 (0)
2008—2010 Шахцёр Салігорск 2 (0)
2009 Хваля 24 (4)
2010—2011 Мікашэвічы 37 (3)
2012 Слуцак 22 (2)
2013 Слонім-2017 25 (1)
2014 Мікашэвічы 28 (0)
2016—2017 Гарадзея 36 (0)
2018 Тарпэда Менск 16 (0)
2019 Смаргонь 6 (0)
2020—2021 Смаргонь 19 (0)

Дзяніс Якубовіч (нарадзіўся 31 сакавіка 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў «Маладэчне». Пазьней гуляў за дубль менскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёру». З 2010 году выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцак» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сэзон быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы.

У сакавіку 2016 году прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[2]. У сэзоне 2016 году спачатку зрэдку зьяўляўся на полі, але зь верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сэзоне 2017 году ня меў рэгулярнага месца ў асноўным складзе, і ў сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].

У студзені 2018 году пачаў трэнавацца зь менскім «Тарпэда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клюбам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак зь верасня 2018 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[6].

Неўзабаве пасьля зыходу з сталічнага клюбу ўзмоцніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 году перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 году[7]. У лютым 2020 году зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, пачаў абараняць колеры дублюючага складу, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клюб у верасьні 2021 году.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 18 0
2017 Найвышэйшая ліга 18 0
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 16 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]