Дзяніс Ясковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Ясковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 жніўня 1995 (28 гадоў)
Менск, Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Акжаік
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016
2015
2016
2017
2017—2019
2019
2020
2021
2022
2023—
Дынама Менск
Бяроза-2010 (арэнда)
Зорка-БДУ (арэнда)
Славія Мазыр
Энэргетык-БДУ
Тарпэда-БелАЗ
Гарадзея
Крумкачы
Менск
Акжаік
0 (0)
27 (2)
24 (1)
0 (0)
54 (2)
3 (0)
22 (1)
31 (3)
27 (0)
27 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 кастрычніка 2023.

Дзяніс Ясковіч (нарадзіўся 30 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Акжаік».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага «Дынама», першым трэнэрам быў бацька, былы гулец зборнай Беларусі Сяргей Ясковіч. З 2011 году пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах знаходзіўся ў структуры клюбу БАТЭ, але пасьля вярнуўся ў «Дынама». Сэзоны 2015 і 2016 году правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў гульцоў асноўнага складу.

У лютым 2017 году пасьля прагляду склаў дамову з мазырскай «Славіяй»[2]. У клюбе выступаў за дубль, зрэдку зьяўляючыся на лаве запасных асноўнай каманды, але на поле гэтак і ня выйшаў. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў сышоў з «Славіі»[3] і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году дапамог клюбу выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У першай палове сэзону 2019 году быў асноўным абаронцам каманды ў Найвышэйшай лізе. У ліпені 2019 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[4].

У жніўні 2019 году склаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Спачатку гуляў у пачатковым складзе, але неўзабаве стаў пераважна заставацца на лаве запасных, прыцягваўся таксама да дублю. У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў жодзінскі клюб[6] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», зь якой хутка падпісаў кантракт[7]. У сэзоне 2020 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе гарадзейскай каманды.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 13 1
2018 Першая ліга 27 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]