Дзяражня (прыток Бесядзі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дзяражня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дзяражня
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 54 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,6 м³/с
Плошча басэйну 312 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Дзяра́жня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 312 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Дзяражня Клімавіцкага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Белая Дуброва Касьцюковіцкага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня яе 1—2 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні да вёскі Брацькавічы Касьцюковіцкага раёну месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7—0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 144

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 144