Дзяржпрам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржпрам
(Дом дзяржаўнай прамысловасьці)
Держпром
Тып жалезабетонны хмарачос
Архітэктурны стыль канструктывізм
Месцазнаходжаньне Украіна, Харкаў
Адрас плошча Свабоды
Замоўца Савет Народных Камісараў Украіны
Пачатак будаўніцтва 1926
Сканчэньне будаўніцтва 1928
Дата адкрыцьця 7 лістапада 1928
Дата рэканструкцыі 19441947
Вышыня 63 м.
Вышыня з антэнай 108 м.
Колькасьць паверхаў 13
Агульная плошча 60 000
Колькасьць ліфтаў 12
Архітэктар Сяргей Серафімаў,
Самуіл Кравец,
Марк Фэльгэр

Дом дзяржа́ўнай прамысловасьці (Дзяржпрам) (па-ўкраінску: Держпром) — першы савецкі 13-павярховы хмарачос, помнік архітэктуры ў стылі канструктывізму, адна з трох харкаўскіх высотак, пабудаваная на працягу 1926—1928 гадоў.

Будынку, які ўвасобіў у сабе будаўнічыя дасягненьні УССР, далі назву «Дом дзяржаўнай прамысловасьці» — гэтым словазлучэньнем быў падкрэсьлены дэвіз індустрыяльнай краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак быў пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін — падрыхтоўчыя працы пачаліся летам 1925 году, а здача ў эксплюатацыю адбылася 7 лістапада 1928 году, да адзінаццатай гадавіны кастрычніцкага перавароту. Вясной 1926 году будоўлю вырашана было закрыць, аднак пасьля асабістага ўмяшальніцтва Фэлікса Дзяржынскага, які наведаў будоўлю 8 траўня 1926 году, будаўніцтва працягнулася. На ўрачыстай закладцы цэнтральнага корпусу, якая адбылася 21 лістапада 1926 году, будынку прысвоілі яго імя.

Пасьля пабудовы, з 1928 па 1934 гады, у будынку разьмяшчаўся Савет Народных Камісараў Украіны.

Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—43 гадах на першым паверсе была ўладкаваная стаўня, на іншых паверхах ў пачатку акупацыі жылі малпы, якія ўцяклі з разьмешчанага побач з будынкам заапарку. Да 23 жніўня 1943 году ў Дзяржпраме дажылі тры макакі, якім на 65-ю гадавіну вызваленьня гораду, у жніўні 2008 году, быў адкрыты помнік на тэрыторыі заапарку.

Пасьля вайны ў 1944—1947 гадах будынак быў адноўлены.

У 1955 годзе на даху была ўсталяваная адна зь першых у СССР тэлевізійных вышак вышынёй 45 м.

У 2004 годзе, да 350-годзьдзя Харкава была распачатая рэканструкцыя Дзяржпраму — яна заняла нашмат больш часу, чым увесь пэрыяд будаўніцтва Дзяржпраму прымітыўнымі мэтадамі ў 1920-х гадах, і дагэтуль застаецца не завершанай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржпрамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў