Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзярно́ва-падзо́лістыя забало́чаныя гле́бы ўтвараюцца пад травяністай, імхова-травяністай і лясной расьліннасьцю на выраўнаваных або паніжаных дзялянках, дзе застойваюцца атмасфэрныя ападкі або блізка да паверхні залягаюць грунтавыя воды.

У Беларусі яны займаюць каля 22,6% тэрыторыі і шырока распаўсюджаныя ў Палесьсі, а таксама на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і Полацкай нізіне.

Паводле асаблівасьцяў увільгатненьня і ступені разьвіцьця дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы падзяляюцца на чатыры падтыпы. Усе яны маюць высокую ступень кіслотнасьці і ўтрымліваюць адносна мала даступных для расьлінных формаў фосфару і калію.

Дзярнова-падзолістыя павярхоўна-слабаглеявыя глебы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У перагнойным, падзолістым і верхняй частцы ілювіяльнага гарызонтаў утрымліваюць канкрэцыі, іржава-охрыстыя плямы; аднак суцэльны глеевы гарызонт у іх адсутнічае.

Дзярнова-падзолістыя глеяватыя глебы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адметныя тым, што прыкметы пераўвільгатненьня фіксуюцца ва ўсіх гарызонтах (канкрэцыі, іржава-охрыстыя плямы і інш.).

Дзярнова-падзолістыя глеявыя глебы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюць суцэльны глеевы гарызонт.

Падзолы глеевыя ілювіяльна-гумусавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюць шчыльны ілювіяльна-жалезіста-гумусавы гарызонт і вельмі кіслую рэакцыю; утрыманьне гумусу складае 2 — 4,5%.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.