Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля
Peter Schlemihls wundersame Geschichte
Франтысьпіс і тытульная старонка выданьня 1814 году
Жанр: аповесьць
Аўтар: Адэльбэрт фон Шаміса
Мова арыгіналу: нямецкая
Публікацыя: 1814
Папярэдні твор: El la skizlibro[d]
Наступны твор: Nuntempaj rakontoj[d]

«Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (па-нямецку: Peter Schlemihls wundersame Geschichte) — казачная аповесьць нямецкага пісьменьніка-рамантыка Адэльбэрта фон Шаміса, напісаная ў 1814 годзе.

Сюжэт апавядае гісторыю Пэтэра Шлеміля, які прадаў свой цень за бяздонны кашалёк, аднак быў адрынуты людзьмі і любаю дзяўчынай. Рэшту свайго жыцьця герой праводзіць вандруючы па сьвеце ў навуковых вышуках.

Тэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як адзначае літаратуразнавец Эдуард Садаўнічы:

« У творы пісьменьнік акцэнтаваў увагу на сутнасьці чалавека, зьмест якой складае тое, што мы называем душой. Зрабіў ён гэта з дапамогай тонкай і складанай мэтафары, апасродкавана — празь цень. Наяўнасьць або адсутнасьць ценю пры асьвятленьні прадмета паказвае, існуе гэты прадмет ці яго ў сапраўднасьці няма[1]. »

Таксама дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што ўжытая мэтафара мае больш шырокі — эпістэмалягічны — сэнс:

« Любая зьява, паказаная толькі ў адной яе якасьці, без адзінства з супрацьлегласьцю, ня мае паўнакроўнай жыцьцёвай рэальнасьці і ўяўляе зь сябе чыстую паняційную абстракцыю азначанай якасьці[1]. »

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Садаўнічы, Э. Рамантызм у кантэксце гісторыі сусветнай літаратуры // Роднае слова. — Мн.: 2001. — № 10. — С. 24.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлемілясховішча мультымэдыйных матэрыялаў