Дзіда (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Дзі́да» — інфармацыйны весьнік гарадзенскае арганізацыі «Маладога Фронту». Першы нумар гэтага выданьня выйшаў у сьвет напярэдадні 1999 году. Весьнік знаёміць зь дзейнасьцю арганізацыі, друкуе навіны грамадзка-палітычнага жыцьця (пераважна Гарадзеншчыны), а таксама матэрыялы пазнавальна-займальнага характару. Асноўныя чытачы «Дзіды» — школьнікі старэйшых клясаў і студэнты.

Зь «Дзіды» пачыналі многія вядомыя беларускія журналісты: Павал Мажэйка, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка і іншыя.

Увесну 2007 году ў газэты зьявілася інтэрнэт-старонка. Сайт асьвятляе асноўныя падзеі з жыцьця гарадзенскай філіі «Маладога фронту», а таксама зьмяшчае навіны Горадні і Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]