Дзікая прырода Тасманіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзікая прырода Тасманіі
Tasmanian Wilderness*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

гара Крэйдл
Краіна Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Тып Зьмешаны
Крытэры iii, iv, vi, vii, viii, ix, x
Спасылка 181
Рэгіён** Азіяцка-Ціхаакіянскі
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1982  (6 сэсія)
Падаўжэньне 1989
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Дзікая прырода Тасманіі (па-ангельску: Tasmanian Wilderness) — аб’ект Сусьветнага спадчыны ЮНЭСКО. Уключае шэраг тэрыторыяў у Тасманіі, Аўстралія.

Дзікая прырода Тасманіі як аб’ект Сусьветнай спадчыны ахоплівае 13800 км² ці прыблізна 20% плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалягічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20 000 гадоў таму[1].

Тасманія багатая ўнікальнай фаўнай, з 32 відаў ахоўваемых ў Тасманіі жывёлаў 27 насяляюць у арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным зь вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, зьяўляецца тасманійскі д'ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разэлы — зялёная разэла[2].

Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб’екта Сусьветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі[3]:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tasmanian WildernessДзікая прырода Тасманіі на сайце дэпартамэнту навакольнага асяродзьдзя ўраду Аўстраліі
  2. ^ Tasmanian WildernessДзікая прырода Тасманіі на сайце ЮНЭСКО
  3. ^ Where is the Tasmanian Wilderness World Heritage Area?