Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Дняпроўска-Брагінскае
Краіна Беларусь
Плошча 9,68 км²
Максымальная глыбіня 6,2 м
Найбольшая даўжыня 4,5 км
Найбольшая шырыня 3 км
Вышыня над узроўнем мора 137,8 м
Аб’ём вады 0,0428 км³
Каардынаты 52°4′34″ пн. ш. 30°38′3″ у. д. / 52.07611° пн. ш. 30.63417° у. д. / 52.07611; 30.63417Каардынаты: 52°4′34″ пн. ш. 30°38′3″ у. д. / 52.07611° пн. ш. 30.63417° у. д. / 52.07611; 30.63417
Месцазнаходжаньне Дняпроўска-Брагінскага вадасховішча
Дняпроўска-Брагінскае
Дняпроўска-Брагінскае
Дняпроўска-Брагінскае

Дняпро́ўска-Бра́гінскае — вадасховішча ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, за 18 км на паўночны захад ад Лоева, у басэйне ракі Дняпра.

Вадасховішча створана ў 1987 року ў мэтах арашэньня і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 9,68 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 3 км. Глыбіня 6,2 м. Аб’ём вады 42,8 млн м³. Праз каналы вадасховішча злучаецца з рэкамі Дняпром і Брагінкай.

Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р32. Найбліжэйшыя да вадасховішча населеныя пункты: Бушацін, Марс, Рэкорд.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 145
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 170.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 27, 55. — 68 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-107-5 (рас.)