Дняпро Днепрапятроўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Украіны Дняпро Днепрапятроўск
FC Dnipro Dnipropetrovsk.png
Поўная назва ФК «Днiпро» Днiпропетровськ
Заснаваны 1918
Горад Днепрапятроўск, Украіна
Стадыён Дняпро-Арэна
Умяшчальнасьць: 31 003
Галоўны трэнэр Мірон Маркевіч
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2013—2014 2 месца
Афіцыйны сайт

Дняпро (па-ўкраінску: Днiпро) — украінскі футбольны клюб з гораду Днепрапятроўск. Заснаваны ў 1918 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Адзін зь лідэраў украінскага футболу. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2012 году, які праходзіў у Польшчы й Украіне й які здольны зьмясьціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Мэтэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.

Клюб традыцыйна мае блакітныя й белыя колеры. Лепшым бамбардзірам клюбу за ўсе часы зьяўляецца дзейны галоўны трэнэр менскага «Дынама»Алег Пратасаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1918—1968[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснавана ў 1918 годзе й называлася «БПІТ» (Бранскі працоўны індустрыяльны тэхнікум). Тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаваньні Бранскага завода, цяпер ААТ «Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Пятроўскага». Каманда ўдзельнічала ў першынстве Екацярынаслава, якое праводзілася ў тыя гады. Пазьней, калі пачалася грамадзянская вайна, каманда спыніла сваё існаваньне, але ў 1923 годзе адрадзілася пры фабрычна-заводскім вучылішчы, а неўзабаве цалкам перайшла пад апеку завода.

У 1925 годзе яна прадстаўляла Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Г. І. Пятроўскага й называлася «Петравец». У той час каманда выступала ў першынствах гораду, якія праводзіліся двойчы на год (вясной і восеньню). Першы посьпех «Петравец» сьвяткаваў у 1927 годзе, калі стаў пераможцам вясновага першынства. Але ў наступным годзе ў каманды быў правальны сэзон і яна доўга не дамагалася ніякіх посьпехаў.

У 1936 годзе «Петравец» атрымаў новую назву «Сталь». З гэтага году ў чэмпіянатах СССР і розыгрышах Кубка краіны сталі прымаць удзел ня зборныя каманды гарадоў, рэспублік, а калектывы спартовых таварыстваў. У першым чэмпіянаце СССР, які адбыўся ўвесну 1936 году, прынялі ўдзел калектывы толькі трох найбуйнейшых гарадоў краіны — Масквы, Ленінграда й Кіева. Гораду Днепрапятроўску далі толькі два месцы: днепрапятроўскае «Дынама» стала адзіным украінскім прадстаўніком у групе «Б», а ў групе «Г» прыняла ўдзел «Сталь». У 1936 годзе «Сталь», бараніла гонар завода імя Пятроўскага, гуляла ў першынстве Ўкраіны сярод калектываў фізкультуры, а таксама ў першым розыгрышы Кубка СССР. У стартавым матчы гэтага турніру ў 1/64 фіналу на сваім полі яна перамагла каманду Бараноўскага фарфоравага завода зь лікам 10:0. У 1937 годзе каманда заняла ў групе «Г» 9 месца, на наступны год у групе «Б» — 15 месца. Пасьля вайны ў 1946 годзе значна абноўленая «Сталь» прыняла ўдзел у чэмпіянаце СССР. Гуляла яна ў паўднёвай падгрупе й заняла 12 месца.

У наступным годзе каманда выступала лепш, чаму спрыяла аб’яднаньне з днепрапятроўскай камандай «Дынама». «Сталь» заняла 4 месца ў другой падгрупе ўкраінскай зоны. У 1948 годзе быў зроблены яшчэ адзін крок наперад. У падгрупе «А» гэтай жа зоны каманда выйшла на другі радок у турнірнай табліцы. Аднак выйсьці ў лігу наймацнейшых «Сталь» тады ня здолела.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 23 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Румыніі Аб Аляксандру Ўлад 1989
3 Сьцяг Чэхіі Аб Ондржэй Мазух 1989
4 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Краўчанка 1983
5 Сьцяг Украіны Аб Віталь Мандзюк 1986
7 Сьцяг Грузіі ПА Джаба Канкава 1986
8 Сьцяг Украіны Аб Уладзімер Палявой 1985
9 Сьцяг Харватыі Нап Нікола Калініч 1988
10 Сьцяг Украіны ПА Яўген Канаплянка 1989
11 Сьцяг Украіны Нап Яўген Селязьнёў 1985
12 Сьцяг Бразыліі ПА Лео Матас 1986
14 Сьцяг Украіны Аб Яўген Чэберачка 1983
16 Сьцяг Чэхіі Бр Ян Лаштуўка 1982
17 Сьцяг Харватыі Аб Іван Стрыніч 1987
18 Сьцяг Украіны Нап Раман Зазуля 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Партугаліі ПА Бруну Гама 1987
21 Сьцяг Харватыі ПА Младэн Бартулавіч 1986
23 Сьцяг Бразыліі Аб Дуглас 1990
24 Сьцяг Украіны Аб Валеры Лучкевіч 1996
28 Сьцяг Украіны ПА Яўген Шахаў 1990
29 Сьцяг Украіны ПА Руслан Ратань (капітан) 1981
44 Сьцяг Украіны Аб Арцём Фядзецкі 1985
71 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Бойка 1988
77 Сьцяг Украіны Бр Дзяніс Шэліхаў 1989
89 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Палітыла 1989
90 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Мігуноў 1994
91 Сьцяг Украіны Бр Ігар Варцаба 1991
97 Сьцяг Украіны ПА Андрэй Блізьнічэнка 1994
99 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс 1983

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дняпро Днепрапятроўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў