Добраахвотнікі Божага зьвязу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Добраахвотнікі Божага зьвязу
Добровольці Божої чоти
Жанр дакумэнталістыка; трагікамэдыя, баявік
Рэжысэр Леанід Кантэр ды Іван Ясны
Кампазытар гурт Кому Вниз, Аляксей Бык
Апэратар Леанід Кантэр ды Іван Ясны
Мантаж Леанід Кантэр ды Іван Ясны
Дата выхаду 2015
Працягласьць 85 хв.
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Мова украінская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

До́браахво́тнікі Бо́жага зьвя́зу — поўнамэтражны дакумэнтальны фільм Леаніда Кантэра ды Івана Ясныя пра ахоўцаў Данецкага аэрапорта. Фільм — гісторыя стварэньня новае ўкраінскае арміі.[1][2][3]

У фільме здымаліся ваяры ДУК (Дзьмітры Яраш, «Гатыла», «Багема» ды іншыя) ды выкарыстаныя песьні гурту Кому Вниз ды Аляксея Быка.

Пра фільм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя фільму паўстала пасьля выхаду ў сьвет у жніўні мінулага року першага фільма «Вайна за свой рахунак». Здымкі фільму працягваліся некалькі месяцаў, больш за два тыдні — у Данецкім аэрапорце.

Леанід Кантэр пра выбар герояў фільму:

«
Я паяаў шукаць баявы батальён, дзе людзі не займаюцца «паказухаю», дзе ня п'янствуюць, дзе будзе павага адзін да аднаго.
Я згайшоў гэты батальён. Гэта Добраахвотніцкі ўкраінскі корпус — батальён, сфармаваны «Правым сэктарам», які ўвабраў у сябе ўсе патрыятычныя арґанізацыі. Батальён, які служыць без афіцыйнага статусу (яны не падпадакованыя ані МУС, ані Мінабароны). Батальён, які знаходзіцца на самазабесьпячэньні. Пры пабудове яны не «аддаюць гонар», а здымаюць шапкі і ціха, хто як умее, моляцца. У іх няма паказальнага кракаваньня. Батальён, для якога вышэйшаю ўзнагародаю зьяўляецца трапленьне на перадавую.
»

Леанід Кантэр прывёз у батальён для паказу першы фільм, там яго паглядзеў Дзьмітры Яраш, пасьля чаго рэжысэр прапанаваў камандзіру зьняць фільм аб батальёне.

Праца над фільмам пачаласа са здымкаў Добраахвотнага корпусу, але калі рэжысэр трапіў у аэрапорт, зразумеў, што там усе добраахвотнікі. Леанід Кантэр здымаў у аэрапорце, а Іван Ясны ў Пясках. Кожны з рэжысэраў здымаў па-рознаму: Кантэр здымаў у стылі «стрым-экстрым», а Ясны рабіў неапэратыўную прафэсійную здымку якаснаю апаратураю. Найбольш важным падчас працы для Леаніда Кантэра было «ня выключыць камэру ў крытычныя моманты, а працягваць здымаць». Яму далі аўтамат, а Іванаву Ясьнію — найвялікшую бронекамізэльку, аж па калены, праз які ён нават упаў на сьпну і ня мог паўстаць.

Фільм пачынаецца пахаваем тэрнопаляніна Андрэя Юркевіча. Фільм шчодра насычаны гумарам

У фільме здымаліся воіны ДУК (Дзьмітры Яраш, «Гатыла» (Валеры Чабатар), «Багема» (Андрэй Шараскін — тэатральны рэжысэр), «Чуб», «Фазан» (Андрэй Нагорны) і г.д.). Сярод герояў фільму сёмых ужо няма ў жывых.

Музыка у фільме: гурт «Кому Вниз» ды Аляксей Бык.

Канцовая фраза фільму ўжо стала папулярнаю цытатаю:

«
Людзі вытрымалі, ня вытрымаў бэтон
»

Фінансаваньне фільму ажыцьцяўлялася за рахунак сродкаў, сабраных з паказу папярэдняга фільму «Вайна за свой рахунак» ды іншых ахвяраваньняў дабрачынцаў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народ, што паўстаў, скідае крымінальны ўрад і выганяе васалаў Расейскае імпэрыі, але калянізатар кідае супраць Украіны войскі і захоплівае частку тэрыторыі. Прэзыдэнт Украіны падпісвае дамову аб замірэньні й лінію разьмежаваньня бакоў. Па гэтай дамовы, міжнародны аэрапорт Данецку апынуўся па-за лініяю. Але патрыёты-добраахвотнікі ня згодныя аддаваць яго ворагу. 242 дня працягвалася гераічная абарона, але напрыканцы пад прыцэльным абстрэлам танкаў будынак аэрапорта абрынуўся.

Паказы ды фэстывалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэм’ера фільму адбылася 31 студзеня 2015 року ў Кіеўскім кінатэатры «Кінапанарама»[4]. На прэм’еру прыехалі амаль усе героі фільма, пакінуўшы баявыя пазіцыі толькі на адны суткі.

Паказы фільму прайшлі ў большасьці абласных цэнтраў Украіны зь вялікімі аншляґамі. Таксама фільм прэзэнтавалі ў Італіі, Новай Зэляндыі, Аўстраліі й Польшчы.

У чэрвені 2015 року фільм атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў на 13 Міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно ў Ґданьску.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]