Доктар Гаўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доктар Гаўс
House, M.D.
Жанр мэдыцынская драма[d]
Рэжысэр Дэйвід Шор, Г’ю Лоры, Кэці Джэйкабс, Браян Сынгер ды інш.
Сцэнарыст Дэйвід Шор
Прадусар Пол Атаназіё
Дэйвід Шор
Кэці Джэйкабс
Браян Сынгер
У ролях Г’ю Лоры
Ліза Эдэльштэйн
Робэрт Шон Леанард
Амар Эпс
Джэніфэр Морысан
Джэсі Спэнсэр
Пітэр Джэйкабсан
Алівія Ўайлд
Кэл Пэн
Эмбэр Тэмблін
Адэт Энэйбл
Шарлін І
Кампазытар Massive Attack
Вытворчасьць Fox
Распаўсюд NBCUniversal Syndication Studios[d] і Netflix
Дата выхаду з 16 лістапада 2004
Працягласьць 45 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Доктар Гаўс (па-ангельску: House, M.D.) — амэрыканскі тэлевізійны мэдычны тэлесэрыял-драма, упершыню прадстаўлены на канале Fox 16 лістапада 2004 году. Цэнтральным пэрсанажам сэрыяла зьяўляецца доктар Грэгары Гаўс (актор — Г’ю Лоры), нетрадыцыйны й чалавеканенавісьніцкі мэдычны геній, які ўзначальвае каманду дыягностаў у выдуманай клініцы Прынстан-Плэйнсбара ў Нью-Джэрзі. Ідэя шоў паўстала дзякуючы Полу Атаназіё. Дэйвід Шор прыпісваецца роля прыдумаў галоўнага пэрсанажа, быў адным з аўтараў сцэнараў да некалькіх сэрыяў напрацягу ўсіх сэзонаў сэрыялу і выступіў у ролі рэжысэра ў шэрагу сэрыяў. Сьпіс выканаўчых прадусараў сэрыяла ўключаюць акрамя Шора й Атаназіё, Кэці Джэйкабс, і вядомы амэрыканскі рэжысэр Браян Сынгер. Прадусарам сэрыялу выступіў і актор Г’ю Лоры, які выконваў галоўную ролю. Ён таксама выканаў рэжысуру дзьвюх сэрыяў.

Гаўс часьцяком разыходзіцца ў поглядах зь іншымі лекарамі, у тым ліку й з уласнай дыягнастычнай камандай, таму што многія зь ягоных дыягнастычных гіпотэзаў заснаваныя на тонкіх або спрэчных ідэях. Ягонае грэбаваньне правіламі й працэдурамі нутранага распарадку часьцяком прыводзяць да канфліктаў са сваім босам, адміністратарам шпіталя й доктарам мэдыцыны Лізай Кадзі (Ліза Эдэльштэйн). Сапраўдным сябрам Гаўса зьяўляецца доктар Джэймз Ўілсан (Робэрт Шон Леанард), загадчык катэдры анкалёгіі. На працягу першых трох сэзонаў дыягнастычная каманда Гаўса складаецца з доктараў Робэрта Чэйза (Джэсі Спэнсэр), доктаркі Элісан Кэмэран (Джэніфэр Морысан) і доктара Эрыка Формана (Амар Эпс). У канцы трэцяга сэзону гэтая каманда расфармоўваецца. Зноўку ўзьяднаўшыся з Форманам Гаўс паступова выбірае трох новых чальцоў каманды: доктарка Рэмі «Трынаццаць» Гэдлі (Алівія Ўайлд), доктар Крыс Таўб (Пітэр Джэйкабсан) і доктар Лоўрэнз Катнэр (Кэл Пэн), апошні зь якіх памірае ў канцы пятага сэзону. Чэйз і Кэмэран працягваюць зьяўляцца ў розных ролях у шпіталі на пачатку шостага сэзону. Кэмэран затым звальняецца са шпіталю, а Чэйз вяртаецца да дыягнастычнай каманды. Трынаццаць бярэ адпачынак на большасьць сёмага сэзону, а ейная пазыцыя запаўняецца студэнтам-мэдыкам Мартай Мастэрс (Эмбэр Тэмблін).

Зьяўляючыся даволі крытыкаваным сэрыялам на працягу большай часткі свайго існаваньня, «Доктар Гаўс» быў у ліку першай дзясятцы рэйтынгу сярод сэрыялаў у ЗША з другога па чацьвёрты сэзоны. Трансьлюючыся ў 66 краінах, сэрыял быў самай папулярнай тэлевізійнай праграмай у сьвеце ў 2008 годзе. Ён атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку пяць узнагарод ад Эмі, дзьве прэміі «Залаты Глёбус», прэмія «Пібыдзі» й дзевяць разоў прэміі «Выбар народу». Агулам выйшла восем сэзонаў сэрыялу[1], прэм’ера апошняга сэзону адбылася 3 кастрычніка 2011 году[2].

У невялікіх ролях у сэрыяле зьняліся Кармэн Электра, Джэрэмі Рэнэр, Сынтыя Ўотрас, Фрэд Дэрст (лідэр гурту Limp Bizkit), Робін Тані, Нэстар Карбанэл, Грэг Гранбэрг, LL Cool J, Франка Патэнтэ, Аманда Сэйфрыд, прадусар сэрыялу Браян Сынгер, ляўрэаты Оскара Міра Сарвіна ды Джоэл Грэй.

У Беларусі сэрыял паказваўся на Першым канале. Першы сэзон трансьляваўся ад 20 кастрычніка 2008 году[3]. Трансьляцыя другога сэзону пачалася 5 студзеня 2009 году[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gorman, BIll (May 10, 2011). «'House' Renewed For An Eighth Season By Fox».
  2. ^ Masters, Megan (June 23, 2011). «Fox Fall Premiere Scoop: Return Dates For House, Glee, Bones, Fringe, and More!».
  3. ^ Мытько, О. Шерлок Холмс от медицины  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 10.
  4. ^ Мытько, О. Доктор Хаус возвращается  (рас.) // 7 дней. — 2009. — № 1. — С. 10.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доктар Гаўссховішча мультымэдыйных матэрыялаў