Доргішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доргішкі
лац. Dorhiški / Dorgiški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Гальшанскі
Насельніцтва: 290,261 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′5″ пн. ш. 25°57′33″ у. д. / 54.21806° пн. ш. 25.95917° у. д. / 54.21806; 25.95917Каардынаты: 54°13′5″ пн. ш. 25°57′33″ у. д. / 54.21806° пн. ш. 25.95917° у. д. / 54.21806; 25.95917
Доргішкі на мапе Беларусі ±
Доргішкі
Доргішкі
Доргішкі
Доргішкі
Доргішкі
Доргішкі

До́ргішкі[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Кляве. Уваходзяць у склад Гальшанскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дорг (імя)

Дрога (Drogo, Drago) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -дорг- паходзіць ад бургундзкага drogo 'ваяр'[3]. У Польшчы, апроч імя Droga, гістарычна бытавалі імёны Dargan і Drogan, Dargusz і Drogusz, Dargomier і Drogomir ды іншыя[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 419.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 56.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.