Доўгавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

До́ўгавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Доўгавічы. Насельніцтва на 2009 год — 862 чалавекі[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 ліпеня 1931 году да Амсьціслаўскага раёну быў далучаны Доўгавіцкі сельсавет ліквідаванага Расьненскага раёну.

20 красавіка 1939 году Малькаўскі нацыянальны літоўскі сельсавет быў далучаны да Доўгавіцкага сельсавету.

28 лістапада 2017 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Андраны, Доўгавічы, Малькаўка, Тышча — перададзеныя ў склад Ракшынскага сельсавету[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]