Доўгі Брод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 00:31, 3 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Доўгі Брод, Даўгабродзкае прадмесьце — гістарычны раён Менску, разьмешчаны ў заходняй частцы места, на поўдзень ад Вайсковых могілак на старадаўнім Магілёўскім гасьцінцы.

На паўднёвым захадзе ад Доўгага Броду месьціцца Стромкі (Круты) Бераг, на паўночным захадзе — Залатая Горка, на ўсходзе — Сьляпянка, на поўдні — Архірэйская Слабодка.[1][2]

Гісторыя

Назва прадмесьця паходзіць ад броду праз рэчку Сьлепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIIIXIX стст. у Магілёў пачалі вандраваць па Ігуменскім гасьцінцы, а стары шлях выкарыстоўвася для праезду ў навакольныя вёскі і сядзібы. Пасьля ўзьнікненьня ў пачатку XX ст. урочышча Доўгі Брод (цяпер рог вуліц Батанічнай і Казлова) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесьце і Даўгабродзкая вуліца.[3]

У пачатку XX ст. Доўгі Брод ўваходзіў у трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Даўгабродзкая (цяпер Казлова, частка вуліцы захавала гістарычную назву), 2-я Даўгабродзкая (часткова Чапаева), Мар'еўская (захавалася часткова), Берасьцянская (захавалася часткова), Залатагорская (Чырвоназоркавая), Высокая (часткова Платонава), Цьвёрдая (не захавалася) вуліцы.[1][4][5]

Старыя адрасы

  • Маркаўскі завулак. Шпалерная фабрыка Фрындлянда. Заснаваная ў 1911 року. Мелася паравая машына магутнасьцю 40 конскіх сілаў, дынама-машына. Будынак фабрыкі разьмяшчаўся на цяперашняй вуліцы Зьмітрака Бядулі.[6]

Сучаснасьць

У цяперашні час пра колішняе прадмесьце нагадвае Даўгабродзкая вуліца1967 року перайменаваная ў гонар Казлова, аднак у 1987 — паўднёвай частцы вуліцы была павернутая гістарычная назва).

Крыніцы

  1. ^ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленьнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. ^ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. ^ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 226
  4. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  5. ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. ^ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 251—252

Літаратура