Дракула (фільм, 1921)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дракула / Сьмерць Дракулы
Drakula halála
Drakula halala.jpg
Жанр Фільм жахаў
Рэжысэр Кароль Лайтхаі
У ролях Паўль Асконас, Маргіт Люкс, Карл Гётц
Апэратар Эдўард Хёш, Лаёш Гасэр
Дата выхаду 1921
Краіна Вугоршчына
Профіль на IMDb

«Дракула» ці «Сьмерць Дракулы» (па-вугорску: Drakula halála) — вугорскі нямы фільм рэжысэра Кароля Лайтхаі (1885—1945), зьняты ў 1921 годзе. Ролю Дракулы выканаў аўстрыйскі актор Паўль Асконас, гераіню, Мэры Лэнд, іграла Маргіт Люкс. У якасьці выканаўцы галоўнай ролі некаторыя крыніцы ўказваюць на сэрбскую акторку Лену Міл, але на ўсіх захаваўшыхся кадрах зь фільму паказана Маргіт Люкс. Часам датай выпуску фільму лічыцца 1923 год, бо ў гэтым годзе адбылася яго прэм’ера ў Вугоршчыне.

На цяперашні момант фільм лічыцца згубленым: захаваліся толькі некалькі кадраў. У 1924 годзе на аснове фільму Лаёш Панчэль выдаў аповесьць, па якой можа скласьці ўяўленьне пра зьмесьціва фільму[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rhodes G.D. Drakula halála (1921): The Cinema’s First Dracula // Horror Studies Volume 1 Number 1. P. 31-47 (поўны ангельскі пераклад аповесьці).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]