Дракула (фільм, 1992)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дракула
Dracula
Жанр Фільм жахаў
Рэжысэр Фрэнсіс Форд Копала
Сцэнарыст Джэймз Гарт
Заснаваны на Дракула[1]
Прадусар
У ролях Ўінона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн, Энтані Гопкінз
Кампазытар Войцех Кіляр, Ані Ленакс
Апэратар Майкл Бальгаўз
Мантаж Anne Goursaud[d] і Glen Scantlebury[d]
Вытворчасьць American Zoetrope[d] і Columbia Pictures[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 1992
Працягласьць 128 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская мова, румынская мова[2], грэцкая мова[3][4], баўгарская[4] і лацінская мова
Бюджэт 40 млн даляраў
Прыбытак 215 млн даляраў
Старонка на IMDb

«Дракула» таксама вядомы як «Дракула Брэма Стокера» — фільм рэжысэра Фрэнсіса Форда Копалы, экранізація клясычнага гатычнага раману Брэма Стокера. У галоўных ролях — Ўінона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн і ляўрэат узнагароды «Оскар» Энтані Гопкінз.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм пацынаецца з эпізоду, калі ў 1453 годзе Улад Дракула адпраўляецца на бітву з туркамі. Ён атрымоўвае перамогу, але туркі паслалі ў замак ілжывае паведамленьне аб яго сьмерці. У выніку жонка Дракулы Элізабэта сканчвае жыцьцё самагубствам.

Праз чатыры стагодзьдзі, Джонатан Гаркер, агент нерухомасьці, прыяжджае ў Трансыльванію, каб аформіць куплю для графа Дракулы. На вочы графу трапляе фатаздымак Вільгельміны Марэй, нявесты Джонатана, якая як дзьве кроплі вады падобна да Элізабэты. Пакінуўшы Гаркера ў сваім замку ў акрузе Нявест, Дракула адплывае ў Ангельшчыну на «Дэметры» на сустрэчу зь Мінай…

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Гэры Олдман граф Дракула граф Дракула
Ўінона Райдэр Міна Марэй, Элізабэта Міна Марэй, Элізабэта
Энтані Гопкінз прафэсар Абрагам Гелсінґ, сьвятар Чэзарэ прафэсар Абрагам Гелсінґ, сьвятар Чэзарэ
Кіяну Рыўз Джонатан Гаркер Джонатан Гаркер
Рычард Грант Джон Сьюард доктар Джон Сьюард
Кэры Элвіс Артур Голмўуд лорд Артур Голмўуд
Біл Кэмпбэл Кўінсі Морыс Кўінсі Морыс
Сэдзі Фрост Люсі Ўэстэнра Люсі Ўэстэнра
Том Ўэйтс Рэнфілд Рэнфілд
Моніка Бэлюччы нявеста Дракулы нявеста Дракулы
Мікаэла Бэрсу нявеста Дракулы нявеста Дракулы
Флёрына Кендрык нявеста Дракулы нявеста Дракулы

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм таксама намінаваўся на MTV Movie Awards за найлепшы пацалунак (Гэры Олдмэн і Ўінона Райдэр).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]