Другая паліцэйская частка Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Другая паліцэйская частка Менску — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Менску ў XIX — пачатку XX стст. Яе мяжа спачатку супадала зь мяжой Першай часткі, далей ішла да Паліцэйскага мосту, затым па Паліцэйскай вуліцы, ахоплівала зь левага боку лукавіну Сьвіслачы, а ў раёне Віленска-Набярэжнай вуліцы перасякала раку, кіруючыся да скрыжаваньня вуліц Вялікай Татарскай і Замкавай, далей ішла па Ўваскрасенскай і Нова-Раманаўскай да Койданаўскай вуліцы, якая адасабляла другую частку ад Трэцяй.

Раён Нямігі — гістарычны цэнтар Менску, зь якога пачыналася места. Але з разьвіцьцём капіталізму Другая частка зрабілася месцам канцэнтрацыі мескага гандлю, пераважна розьнічнага, які абслугоўваў найбяднейшых месьцічаў і прыезжых сялянаў. Тут разьмяшчаліся мясныя рады, Рыбны рынак і шматлікія крамкі.

Забудова часткі вылучалася вялікай шчыльнасьцю. Асобныя камяніцы нават ня мелі ўласных двароў. На вуліцах не высыхаў бруд і практычна адсутнічала зеляніна.

Кварталы гандлёвага раёну зьяўляліся месцам пражываньня габрэйскага насельніцтва.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.