Друшляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Друшляк

Друшляк (ад ням. durchschlagen — прабіваць наскрозь) — прадмет кухоннай справы ў выглядзе маленькага рондаля або каўша з адтулінамі на дне (а часам і па бакох).

Друшляк шырока выкарыстоўваецца на кухні пры падрыхтоўцы страваў. Ён прызначаны для разьмежаваньня вадкасьці ад цьвёрдых рэчываў, напрыклад, пасьля варэньня макаронаў, круп, бульбы і інш. Таксама друшляк выкарыстоўваецца для мыцьця і прамываньня ягадаў, грыбоў, дробнае садавіны і агародніны, а таксама адзяленьня тварогавай сыроваткі.

Часьцей за ўсё друшляк вырабляюць зь лёгкага мэталу, напрыклад, алюміну. Таксама ёсьць сталёвыя друшлякі, пакрытыя эмальлю, і друшлякі зь нержавейнаю стальлю. Часам выкарыстоўваецца і плястмаса, але такія друшлякі не рэкамендуецца ўжываць для працэджваньня гарачае прадукцыі.

Часта друшлякі вырабляюцца з адной доўгай ножкай або двума кароткімі вушкамі, разьмешчанымі на процілеглых баках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Друшляксховішча мультымэдыйных матэрыялаў