Дрыса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дрыса
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Vierchniadzvinsk, Belarus.svg Flag of Drysa and Drysa rajon.svg
Герб Дрысы Сьцяг Дрысы
Першыя згадкі: 1386
Горад з: 1938
Вобласьць: Віцебская
Раён: Верхнядзьвінскі
Насельніцтва: 7360[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211631
Геаграфічныя каардынаты: 55°46′ пн. ш. 27°56′ у. д. / 55.767° пн. ш. 27.933° у. д. / 55.767; 27.933Каардынаты: 55°46′ пн. ш. 27°56′ у. д. / 55.767° пн. ш. 27.933° у. д. / 55.767; 27.933
Дрыса на мапе Беларусі
Дрыса
Дрыса
Дрыса
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дры́са1962 году — Верхнядзьвінск) — места ў Беларусі, на рацэ Дрыса пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Адміністрацыйны цэнтар Верхнядзьвінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 7360[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 175 км на паўночны захад ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Дзьвінск; чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Дзьвінск.

Дрыса — даўняе места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся клясыцыстычныя царква Сьвятога Мікалая (1819) і касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1840-я).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Дрыса» ўтварыўся ад назвы ракі, на якой узьнікла паселішча. Тым часам гідронім мае балцка-фінскае паходжаньне ад асновы driksne — рака[2].

Варыянты напісаньня назвы паселішча ў гістарычных крыніцах — Дрысь, Дриса, Дриза.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Дрысы

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле археалягічных зьвестак, даўняе паселішча існавала тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Дрысу зьмяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386, калі князь Андрэй Полацкі захапіў тутэйшы замак[3]. Аднак на думку сучасных дасьледнікаў гэтая інфармацыя не выклікае даверу[4].

Панарама места, 1878

Першыя надзейныя зьвесткі пра Дрысу зьмяшчаюцца ў нататках С. Гербэрштэйна і датуюцца 1517[4]. Яшчэ раней пад 1503 у пагадненьні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III упамінаецца воласьць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 упершыню дакумэнтальна ўпамінаецца Дрысенскі замак, узьвядзеньне якога было моцным штуршком да разьвіцьця паселішча ня толькі як фартэцыі, але і як важнага эканамічнага цэнтру Полацкага ваяводзтва. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраваньні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намесьнікаў.

У 1-й пал. XVI ст. Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзьвіне, уладаньнем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 тут заснавалі лясную камору, празь якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. За часамі Інфлянцкай вайны Дрысу спустошылі маскоўскія захопнікі, на 1586 ад яе засталося толькі 5 будынкаў[3]. У 1641 соймавая канстытуцыя скасавала ў месьце спагнаньне прыватных мытных збораў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян места, 1839

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай, з 1776 у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1777 яна атрымала статус места (паўторна) і стала цэнтрам павету. У 1778 адбылося зацьверджаньне рэгулярнага пляну Дрысы. 27 верасьня 1781 паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[5]. У вайну 1812 году каля места знаходзіліся ўмацаваныя пазыцыі расейскіх войскаў на чале з М. Барклаям-дэ-Толі («Дрысенскі лягер»).

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя вайсковыя дзеяньні. На 1864 у месьце было 28 кварталаў, 2 пляцы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацак — Дзьвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя стала адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сьведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губэрні на 1864», у 1865 вялікая паводка затапіла ўсё места, апрача 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878. На 1905 існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, меская і прыходзкая вучэльні, ніжэйшая рамесная школа, лякарня, аптэка.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Дрысу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1944 у Полацкай, з 1954 Віцебскай вобласьці). У 1925 статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасьня 1938 Дрыса зноў атрымала статус места. З 3 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 мясьціна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

25 сьнежня 1962 савецкія ўлады зьмянілі гістарычную назву места на Верхнядзьвінск. 26 ліпеня 2002 адбылося зацьвярджэньне гістарычнага гербу Дрысы з Пагоняй, а 28 лютага 2011 — новага мескага сьцяга[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1797 — 1310 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1838 — 828 чал., зь іх пэрсанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, сьвятароў з радзінамі 10, адстаўных вайскоўцаў з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45[7]; 1848 — 1036 чал.; 1866 — 2079 чал.; 1881 — 3077 чал., зь іх 2219 каталікоў[8]; 1897 — 4238 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 — 5750 чал.; 1939 — 2,7 тыс. чал.; 1959 — 3,6 тыс. чал.; 1969 — 4,9 тыс. чал.[9]; 1991 — 8,1 тыс. чал.[3]; 1995 — 8,5 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2009 — 7360[1] чал. (перапіс)

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дрысе працуюць гімназія, агульнаадукацыйная школа, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, дом рамёстваў.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце выдаецца раённая газэта «Дзьвінская праўда».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ранейшага генэральнага пляну забудовы Дрысы (1970) новае будаваньне вялося ўздоўж рэчак Дзьвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы места. У паўднёвай частцы зьявіўся мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Згодна з новым генэральным плянам (1981) пры ўезьдзе ў места з паўночнага ўсходу ўтварыўся новы мікрараён. Вядзецца будаваньне катэджаў. Прамысловая зона разьмяшчаецца пераважна ў паўночнай частцы места.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
 ? Гейжэнаўская вуліца
 ? Дзьвінская вуліца
 ? Новая Каменная вуліца
 ? Паштовая вуліца
 ? Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Дрысу праходзіць аўтамабільная дарога Р18 (граніца Расеі — Шаркоўшчына — Казяны), непадалёк ад места — Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрыса — цэнтар традыцыйнага мастацкага ткацтва[11]. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы (цяпер на рэканструкцыі), прыватным міні-гатэлі (насупраць Дому побыту) ці ў прыватных аграсядзібах.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 109.
  3. ^ а б в Зайцава В., Цярохін С. Верхнядзвінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 249.
  4. ^ а б Варонін В. Дрыса // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 605.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 159.
  6. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  7. ^ Гісторыя Дрысы: Дарэвалюцыйны пэрыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  8. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 179.
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. С. 110.
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дрысасховішча мультымэдыйных матэрыялаў