Дуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуб
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадБукакветныя
СямействаБукавыя
РодДуб
Бінамінальная намэнклятура
Quercus

Дуб (Quercus) — род вечназялёных і лістападных дрэваў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і й гарах Паўднёвай Амэрыкі.

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэвы вышынёй да 30-40 м, у дыямэтры больш за 1 м. Лісьце зубчастае або лопасьцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. Жыве 400—500 і больш гадоў.

Цьвітуць у красавіку-траўні, плады высьпяваюць у верасьні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 формаў. Найбольш вядомыя: дуб паўночны, балотны, аксамітавы.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сусьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны расьце ў Белавескай пушчы.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэва дае каштоўную прамысловую сыравіну.

Драўніна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўніна цьвёрдая й гнуткая з высокімі фізыка-мэханічнымі й тэхнічнымі ўласьцівасьцямі з прыгожай тэкстурай, выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасьці й гаспадаркі:

Кара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кара мае да 12% танідаў, што выкарыстоўваецца як добры дубільнік і добры лекавы (вяжучы) сродак.

Жалуды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалуды ідуць на корм жывёле і прыгатаваньне сурагату кавы.

Дрэвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Многія віды высокадэкаратыўных дрэваў выкарыстоўваюцца ў зялёным будаўніцтве (адзіныя і групавыя пасадкі, алеі, масівы, абсадка дарог).

Помнікі прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.

Сакральнае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавосьці й гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней на Беларусі са ствалоў дубоў рабілі лодкі-дубы (чаўны).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Парфёнаў В. І., Анціпаў В. Р. Дуб (Quercus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 222—224.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]