Дубровіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубровіца
лац. Dubrovica
укр. Дубровиця
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Герб Дубровіцы Сьцяг Дубровіцы
Першыя згадкі: 1005
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубровіцкі
Плошча:
  • 8,88 км²
Насельніцтва: 9430 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 34108
КОАТУУ: 5621810100
Геаграфічныя каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д. / 51.56667; 26.56667Каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 26.56667° у. д. / 51.56667; 26.56667
Дубровіца на мапе Ўкраіны
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://dubrmrada.rv.ua/

Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2011 год — 9430 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Дубровіца, відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» ('дубовы лес')[1]. Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005 годам. У 2-й палове XII ст. паселішча стала сталіцай удзельнага княства.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1340-я гады Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XV ст. яна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4]. У гэты ж час яно стала сталіцай графства.

У 1571 годзе ў якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[3]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў тут калегіюм піяраў. З XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшы калегіюм піяраў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубровіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Дубровіцу. У 1918—1919 гадох тут з падбухторваньня эсэраў і бальшавікоў выбухнула Палескае паўстаньне, у выніку якога разрабавалі палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 году яна стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 ліпеня 1997 году меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 3743 чал., зь іх 1709 хрысьціянаў і 2034 юдэяў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 10,7 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 9644 чал.; 1 студзеня 2011 году — 9430 чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дубровіцы працуюць 3 дашкольныя ўстановы, 3 сярэднія школы і прафэсійны ліцэй.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры і кінатэатар.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце ёсьць стадыён «Гарынь», 4 футбольныя клюбы.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З урбананімічнай спадчыны Дубровіцы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Варобінская, Гарынская, Макараўская і Прырэчная.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Дубровіцкі гістарычна-этнаграфічны музэй.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1695—1701)
  • Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1862)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1872)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калегію піяраў (1695—1701)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 112.
  2. ^ Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
  3. ^ а б Грынявецкі В. Дубровіца // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 607.
  4. ^ а б Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 931..
  5. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]