Дуброўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дуброўна
Панарама места
Панарама места
Coat of Arms of Dubroŭna, Belarus.png Flag of Dubroŭna.png
Герб Дуброўна Сьцяг Дуброўна
Горад з: 1925
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Насельніцтва: 7345[1] (2015)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211040
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′ пн. ш. 30°41′ у. д. / 54.567° пн. ш. 30.683° у. д. / 54.567; 30.683Каардынаты: 54°34′ пн. ш. 30°41′ у. д. / 54.567° пн. ш. 30.683° у. д. / 54.567; 30.683
Дуброўна на мапе Беларусі
Дуброўна
Дуброўна
Дуброўна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дубро́ўна — места ў Беларусі, на рацэ Дняпро пры ўтоку ў яго рэчак Дубровенка і Сьвінка. Адміністрацыйны цэнтар Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 7345 чал. (2015). Знаходзіцца за 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебску, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка (лінія Ворша — Смаленск). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Воршай, Горкамі, Асінторфам.

Дуброўна — колішняя сталіца графства на гістарычнай Аршаншчыне (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваліся барокавы кляштар бэрнардынаў і клясыцыстычная царква Сьвятой Тройцы (1809). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл пры кляштары бэрнардынаў і палац Любамірскіх, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснове тапоніму «Дуброўна» паняцьце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Дуброўна

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Датаваньне першага ўспаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 годам у Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзьмітры Сямёнавіч запісаў княгіні Соф’і і яе дзецям. Аднак сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ў дакумэнце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаваньне падзеі[3]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласьць «Дубровенскі шлях». Расейскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласьці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласьць сьпярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[3]. Пагатоў, да гэтага часу тут ужо збудавалі замак.

Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэньні ўмацаванага паселішча[3] датуецца 1514 годам. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласьці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводзтваў[4]. Пазьней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх і іншых.

У 1535, 1536 і 1564 Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. У 1630 Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) па працяглай аблозе ў чэрвенікастрычніку 1654 Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезьлі мясцовых жыхароў у Смаленск[3]. У 1664 напярэдадні адступленьня маскоўскія акупанты зноў вывезьлі зь мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасьць мяшчанаў і сялянаў з жонкамі і дзецьмі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 загоны казакаў і калмыкаў на чале з расейскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 Юры Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзеньне ў мястэчку кірмашу на дзень Сьвятога Ільлі. У 1750 тут заснавалі суконную мануфактуру.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дуброўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі; з 1777 у Аршанскім павеце Магілёўскага намесьніцтва, пазьней губэрні. На 1780 год у мястэчку дзейнічалі чатыры царквы і адзін касьцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[5]. У 1781 у Дуброўне пачала працаваць гадзіньнікавая фабрыка, першая ў Расейскай імпэрыі. У 1785 пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бэрнардынскага ў 1774) пачаў дзейнічаць калегіюм. У 1788 Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынку, гасьцінага двара, перабудовы царквы[6] Улетку 1789 выбітны садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя, В. Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[6]. У 1809 Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касьцёл.

На 1860 у Дуброўне быў 1001 дом (зь іх мураваных — 3), дзейнічала 6 цэркваў (зь іх 3 мураваныя), мураваныя касьцёл і каталіцкая капліца, драўляная сынагога і 13 юдэйскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Мелася вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных установаў дзейнічалі казённая жыдоўская вучэльня 1-га разраду і сельская вучэльня пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Праз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 Дуброўна была цэнтрам воласьці Горацкага павету Магілёўскай губэрні, уласнасьць Любамірскіх. У 1870 у мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 у Дуброўне было 869 жылых дамоў, зь якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пач. XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (у 19621965 уваходзіла ў склад Аршанскага раёну). У 1925 Дуброўна атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 лютага 2011 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне сьцяга места[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дуброўне дзейнічаюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятога Мікалая, а таксама каталіцкая капліца. Вядзецца будаваньне касьцёла Маці Божай Фацімскай.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Дняпроўская праўда».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэральныя пляны Дуброўна складаліся ў 1973 і 1985. У месьце захавалася плянавальная структура XVІІXVІІІ стагодзьдзяў. На месцы старога цэнтру сфармаваўся новы адміністрацыйны і грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна індывідуальная, таксама ўзводзіліся 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона знаходзіцца ва ўсходняй і паўднёвай частках места.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Аршанская вуліца Аршанская вуліца
Вакзальная вуліца Вакзальная вуліца
Віцебская вуліца Віцебская вуліца
Гарулёва завулак Горацкі завулак[13]
Горацкая вуліца Горацкая вуліца
Камсамольская вуліца Аптэчная вуліца
Нікандравай вуліца Бярозкаўская вуліца[14]
Першамайская вуліца Барысаглебская вуліца
Старапаштовая вуліца Старапаштовая вуліца
Шклоўская вуліца Шклоўская вуліца
 ? Млынная вуліца
 ? Пабярэжная вуліца[15]
 ? Падгорская вуліца
 ? Перавозная вуліца
 ? Расасенская вуліца
 ? Смаленская вуліца
 ? Старазамкавая вуліца[16]
 ? Сьвірыдаўская вуліца
 ? Узвальная вуліца
 ? Хамоўская вуліца[17]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Ворша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад места — аўтамагістраль М1E30.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуброўна — цэнтар традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 году ў месьце праводзіцца рэгіянальны фэст музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[19].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Дубровенка ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл бэрнардынаў
  • Сынагога Высокая (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  • Палац Любамірскіх (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
  3. ^ а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997.
  4. ^ Насевіч В. Дуброўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 608.
  5. ^ Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
  6. ^ а б Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества. — Москва: Академия Архитектуры, 1950. — С. 21, 116, 163, 169, 172. — 552 с.
  7. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  8. ^ а б в г д е Насевіч В. Дуброўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 310.
  9. ^ Дуброўна на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  10. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 449.
  11. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 248.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Дудараў Л. Аднойчы падчас суседскай размовы…. Дняпроўская праўдаПраверана 30 чэрвеня 2015 г.
  14. ^ Дудараў Л. «Якім быў горад ў даўнія часы, спадар Дудараў?». Дняпроўская праўдаПраверана 30 чэрвеня 2015 г.
  15. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 68.
  16. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 72.
  17. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 69.
  18. ^ Прамысловасьць(рас.). Дубровенский районный исполнительный комитетПраверана 24 ліпеня 2011 г.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дуброўнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў