Дубінская Фэрма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубінская Фэрма
польск. Dubińska Ferma
Дубінская Фэрма
Дата заснаваньня: 1639
Мясцовая назва: Ferma
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 8 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′44″ пн. ш. 23°35′39″ у. д. / 52.79556° пн. ш. 23.59417° у. д. / 52.79556; 23.59417Каардынаты: 52°47′44″ пн. ш. 23°35′39″ у. д. / 52.79556° пн. ш. 23.59417° у. д. / 52.79556; 23.59417
Дубінская Фэрма на мапе Польшчы
Дубінская Фэрма
Дубінская Фэрма
Дубінская Фэрма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дубі́нская Фэ́рма (па-польску: Dubińska Ferma, па-падляску: Ferma) — прысёлак вёскі Навасады[2] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Дубінскай Фэрме

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Дубінскай Фэрмы этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубінская Фэрма была заснаваная ў 1639 годзе як фальварак пры вёсцы Дубіны на 15 валоках зямлі. У 18 ст. існаваў тут гарэлачны завод і бровар[5]. У міжваенны пэрыяд Дубінская Фэрма прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (10 каталікоў палякаў і 18 праваслаўных беларусаў)[6] Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубінская Фэрма была далучаная да гміны Гайнаўка.


Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. ^ Dubińska Ferma (пол.) Urząg Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  3. ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. ^ Rafał Skiepko Dubińska Ferma (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 7 траўня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.