Думны чын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ду́мны чын (думныя людзі, думцы) — у Маскоўскім княстве у канцы XV—XVII стст. службовыя асобы — баяры, акольнічыя, думныя дваране і думныя дзякі, якія мелі права ўдзельнічаць у паседжаньнях Баярскай думы і ў працы думскіх камісій. Думскія чыны займалі вышэйшыя прыдворныя пасады (канюшага, дварэцкіх, пасьцельнічых, скарбнікаў), удзельнічалі ў кіраваньні дзяржавай, дыпляматычных перамовах, разьбіралі месьніцкія спрэчкі. Частка зь іх уваходзіла ў Блізкую думу цара.