Дусьмяны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дусьмяны
лац. Duśmiany
лет. Dusmenys
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Насельніцтва: 181 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′20″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 24.5° у. д. / 54.43889; 24.5Каардынаты: 54°26′20″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 24.5° у. д. / 54.43889; 24.5
Дусьмяны на мапе Летувы
Дусьмяны
Дусьмяны
Дусьмяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дусьмяны (лет. Dusmenys) — вёска ў Летуве, на паўночна-ўсходнім беразе возера Вялікага. Уваходзяць у склад Ганусішкаўскага староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 181 чалавек.

Дусьмяны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Дусьмяны зьвязваюць з ракой Дусьмянай, назва якой, як мяркуецца, утварылася з дамагой суфіксу -мяна. Аднак няма адзінага меркаваньня наконт тлумачэньня асновы -дус[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дусьмяны датуецца 1493 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1523 годзе ўпамінаецца сядзіба ў Дусьмянах.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дусьмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 22 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 200 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 181 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша (1818)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981.
  2. ^ Wejssenhof J. Duśmiany // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 231.