Дыд’е Драгба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дыдзье Драгба»)
Дыд’е Драгба
Дыд’е Драгба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сакавіка 1978(1978-03-11)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Рост 189 см
Вага 91 кг
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1996—1997
1997—1998
Левалюа
Ле Ман
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2012
2012—2013
2013—2014
2014—2015
2015—2016
2017—2018
Ле Ман
Генгам
Марсэль
Чэлсі
Шанхай Шэньхуа
Галатасарай
Чэлсі
Манрэаль Імпэкт
Фінікс Райзінг
64 (12)
45 (20)
35 (19)
226 (100)
11 (8)
37 (15)
28 (4)
33 (21)
22 (14)
Зборныя
2002—2014 Кот д’Івуар 104 (65)

Дыд’е Іў Драгба Тэбілі (па-француску: Didier Yves Drogba Tébily; нарадзіўся 11 сакавіка 1978 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, нападнік. Былы гулец і капітан зборнай Кот д’Івуару. Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 2006—07 з 20 галамі і ў сэзоне 2009—2010 гадоў з 29 галамі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА ў сэзоне 2012 году ў складзе клюбу «Чэлсі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля гульні ў моладзевых клюбах, Дыд’е дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў за клюб францускай Лігі 2 «Ле Ман». Ва ўзросьце 21 году ён падпісаў свой першы прафэсійны кантракт; у сэзоне 2002—2003 ён рэалізаваў свой патэнцыял, забіўшы 17 галоў у 34 матчах за клюб францускай Лігі 1 «Генгам». У час гэтага сэзону Драгба дэбютаваў за зборную Кот д’Івуару і забіў свой першы гол за зборную ў лютым 2003 году. Ён перайшоў у марсэльскі «Алімпік» у 2003 годзе за 3,3 мільёну фунтаў. Ягоны галявы посьпех працягваўся і ў «Алімпіку», ён закончыў сэзон з 19 галамі і дапамог «Марсэлю» выйсьці ў фінал Кубка УЭФА 2004 году.

Улетку 2004 году Драгба перайшоў у «Чэлсі» за рэкордныя 24 мільены фунтаў, і ён стаў найдаражэйшым івуарыйскім гульцом у гісторыі. У дэбютным сэзоне ён дапамог клюбу выйграць першы за 50 гадоў чэмпіянат Ангельшчыны. Праз год ён яшчэ раз выйграў чэмпіянат. У сэзоне 2006—2007 ён забіў 33 галы, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ангельшчыны і забіў пераможныя галы ў фіналах Кубка Ангельшчыны і Кубка футбольнай лігі. Ён выіграў Кубак Ангельшчыны ў другі раз у 2009 годзе, забіўшы пераможны гол. У сэзоне 2009—2010 ён выйграў першы залаты дубль і ў другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ангельшчыны з 29 галамі. У сакавіку 2012 году, Дыд’е забіў свой 100 гол у чэмпіянаце Ангельшчыны і стаў першым афрыканскім гульцом, які змог забіць 100 галоў. Ён стаў адзіным гульцом у гісторыі, які забіваў у 4 фіналах Кубка Ангельшчыны запар. Вяршыняй ягонай кар’еры ў «Чэлсі» стаў фінал Лігі чэмпіенаў УЭФА 2012 году, у якім ён забіў гол на 88 хвіліне і пераможны пэнальці ў сэрыі супраць «Баварыі».

Драгба гуляў у зборнай з 2002 году і зьяўляўся ейным капітанам з 2006 году па 2014 год, калі аб’явіў пра сканчэньне выступаў за нацыянальную каманду. Ён вывеў зборную Кот д’Івуару на Чэмпіянат сьвету 2006 году і ў першым матчы на ім забіў гол. Яго назвалі гульцом 2006 году ў Афрыцы. Драгба зьяўляўся часткай сборнай у фіналах Кубкаў афрыканскіх нацыяў у 2006 і 2012 гадах, але ён прайграваў у сэрыі пэнальці. У 2012 годзе ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсю гісторыю.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыд’е трымае ў руках трафэй Лігі чэмпіёнаў

«Чэлсі»:

«Галатасарай»:

Кот-д’Івуар:

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2006—07 (20 мячоў)
  • Найлепшы бамбардзір Прэм’ер-лігі: 2009—10 (29 мячоў)
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі 2005, 2006, 2007 гадоў («Залаты леў»).
  • Удзельнік Чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году
  • Уладальнік Onze d'Or: 2004
  • Найлепшы бамбардзір Кубка УЭФА: 2003–04
  • Гол году ў францускай Лізе 1: 2003–04
  • Каманда году ў францускай Лізе 1: 2003–04
  • Гулец году ў францускай Лізе 1: 2003–04
  • Афрыканскі гулец году: 2006, 2009
  • Каманда году ў Ангельшчыне: 2006–07, 2009–10
  • Гулец матча за Супэркубак Ангельшчыны: 2005
  • Гулец году ў Кот д’Івуары: 2007, 2012
  • Гулец матча за Кубак Футбольнай Лігі: 2007
  • Гулец матча за Кубак Ангельшчыны: 2010
  • Каманда году ESM: 2006–07
  • Каманда году УЭФА: 2007
  • Каманда году FIFA/FIFPro World XI: 2007
  • BBC Гулец году ў Афрыцы: 2009
  • Гулец году ў Афрыцы: 2010
  • Гулец году Чэлсі: 2010
  • ТОП 100 журнала Time: 2010
  • Найлепшы бамбардзір Кубка Афрыканскіх Нацыяў: 2012
  • Каманда Кубка Афрыканскіх Нацыяў: 2006, 2008, 2012
  • Гулец фіналу Лігі Чэмпіенаў УЭФА: 2012
  • Найлепшы бамбардзір зборнай Кот д’Івуару за ўсю гісторыю

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Didier Drogba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в https://www.uslchampionship.com/didier-drogba
  3. ^ а б в Didier Drogba // FBref.com (мн.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыд’е Драгбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў