Дыега Вэляскес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыега Вэляскес
Фрагмэнт аўтапартрэту (1630)
Фрагмэнт аўтапартрэту (1630)
Імя пры нараджэньні: Diego Rodríguez de Silva y Velázquez
Нарадзіўся: 6 чэрвеня 1599
Сэвільля, Гішпанія
Памёр: 6 жніўня 1660
Мадрыд, Гішпанія
Нацыянальнасьць: гішпанец
Грамадзянства: Гішпанія
Заняткі: мастак, партрэтыст
Вучоба: Франсыска Пачэка (Сэвільля)
Плынь: гішпанскае барока
Працы: Мэніны (1656)
Вэнэра і Купідон (1644—1648)
Здача Брэды (1634—1635)

Дые́га Радры́гес дэ Сы́льва і Вэля́скес (па-гішпанску: Diego Rodríguez de Silva y Velázquez; 6 чэрвеня 1599, Сэвільля, Гішпанія6 жніўня 1660, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі мастак, вядучы мастак пры двары караля Філіпа IV і адзін з найбольш выбітных мастакоў гішпанскага Залатога веку. Вядомы як партрэтыст. У дадатак да мноства шматлікіх карцінаў, якія мелі вядомыя гістарычныя і культурныя сцэны, Вэляскес намаляваў дзесяткі партрэтаў гішпанскай каралеўскай сям’і, іншых значных эўрапейскіх дзеячаў і простых людзей, кульмінацыяй ягонай творчасьці лічыцца ягоны шэдэўр «Мэніны» (1656).

Зь першай чвэрці XIX стагодзьдзя творы мастацтва Вэляскеса былі стандартам для рэалістаў і імпрэсіяністаў, у прыватнасьці, Эдуарда Манэ. З таго часу, вядомыя больш позьнія вядомыя мастакі, у тым ліку Паблё Пікаса, Сальвадор Далі і Фрэнсіс Бэкан, выказваючы павагу да працы Вэляскеса ўзнаўлялі некаторыя зь ягоных працаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Філіпа IV працы Вэляскеса, 1656

Дыега Вэляскес нарадзіўся ў Сэвільлі ў сям’і зьбяднелага шляхціча. Навучаўся жывапісу ў родным горадзе ў Франсыска Эрэры Старэйшага і ў Франсыска Пачэкі (16101616), на дачцэ якога, Хуане Мірандзе, ён ажаніўся ў 1618 годзе. У 1623 годзе Вэляскес пераехаў у Мадрыд, дзе дзякуючы заступніцтву прэм’ер-міністра Аліварэса, стаў прыдворным мастаком караля Філіпа IV. Гэта мела як станоўчыя, гэтак і адмоўныя бакі. Мастак вызваляўся ад апекі царквы, але быў прымушаны працаваць пад дыктатам каралеўскага двара.

Дзякуючы дапамогі Паўля Рубэнса, які на той час быў у Мадрыдзе з дыпляматычнымі даручэньнямі. У 1629 годзе Вэляскес упершыню зьдзейсьніў падарожжа ў Італію. Мастак наведаў Геную, Вэнэцыю, Рым і Нэапаль. Уражаньні, атрыманыя ў гэтых месцах, знаёмства з антычнымі помнікамі, творамі майстроў Адраджэньня паўплывалі на мастака, спрыялі звароту да міталягічных тэмаў.

Пасьля вяртаньня Дыега на радзіму ў 1631 годзе пачаўся адзін з плённых пэрыядаў ягонай дзейнасьці. У 1630-я1640-я гадоў былі напісаны бліскучыя паводле калярыту кампазыцыі карціны. Афіцыйнай мэтай другога прыезду Вэляскеса ў Італію было папаўненьне каралеўскай калекцыі твораў мастацтва. Разам з тым майстар шмат працаваў над партрэтамі. 3 другой паловы 1640-х гадоў пачаўся позьні пэрыяд у творчасьці Вэляскеса. Ягоная творчасьць стала вяршыняй «залатога веку» гішпанскага жывапісу.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя самастойныя працы Вэляскеса, якія носяць назву «бадэгон» — карчма, распавядаюць аб жыцьці простых людзей. Гэта немудрагелістыя сцэны, пазбаўленыя складанага сюжэтнага дзеяньня («Сьнеданьне», каля 1617; «Старая кухарка», «Прыслужніца-мулатка», «Музыкі», усе — 16181620-я; «Ваданос», каля 1620). Але значэньне гэтых працаў для раньняга пэрыяду творчасьці мастака вялікае. Нават тады, калі Вэляскес зьвяртаўся да біблейскіх ці міталягічных сюжэтаў, прыёмы бытавога жывапісу былі вядучымі. Іх можна ўбачыць у карцінах «Хрыстос у гасьцёх у Марты і Марыі» (каля 1620), «Пакланеньне вешчуноў» (1619), «Вакх» (канчатак 1620-х).

«Кузьня Вулькана» (1630)

Самую вялікую колькасьць твораў, напісаных у Мадрыдзе ў раньні пэрыяд, складаюць партрэты. Гэта выявы караля Філіпа IV, ягоных дзяцей, графа Аліварэса, шматлікіх прыдворных. Мастак зьвяртаўся і да міталягічных сюжэтаў. У карціне «Вакх» ён выяўляе побач з маладым богам простых людзей, фігуры і твары якіх выглядаюць зусім не дасканалымі. Гэта звычайная жанравая сцэна — гулянка гішпанскіх бадзяг.

У 1630 годзе ў Рыме ён скончыў працу над карцінай «Кузьня Вулькана», у якой таксама шмат трапных бытавых назіраньняў. Як і ў больш раньняй працы «Вакх», сюжэт трактуецца як жанравая сцэна. Узрослае майстэрства Вэляскеса праявілася ў свабоднай і ўпэўненай кампазыцыі, трапнасьці і разнастайнасьці характарыстык пэрсанажаў. Але найбольш важным дасягненьнем мастака стаў калярыт. Колеравы лад карціны будуецца на стрыманай залацістай танальнасьці, на мяккіх ружаватых рэфлексах, якія адкідвае агонь у горне кавалёў. У творах на рэлігійныя і міталягічныя тэмы, як то «Пакланеньне вешчуноў» (1617), «Хрыстос у доме Марты і Марыі» (1622), «Кузьня Вулькана» (1630), «Вакх» (1630), «Вэнэра перад люстэркам» (16481649), вобразы сьвятых і міталягічных багоў Вэляскес аб’ядноўваў з грубаватымі зямнымі вобразамі людзей.

«Здача Брэды» (каля 1635)

Нават афіцыйныя заказныя партрэты вылучаліся бязьлітаснай праўдзівасьцю характарыстык і псыхалягічнай глыбінёй: «Філіл IV» (каля 1629 ці 1644), «Герцаг Аліварэс» (каля 1638), «Папа Інакенцыюс X» (1650). Гуманістычны характар ягонай творчасьці яскрава выявіўся ў дзіцячых партрэтах, як то «Інфант Бальтасар Карляо» (16341635), «Інфанта Маргарыта» (1659), прыдворных блазнаў, як то «Сэбаст’ян дэ Мора», «Эль Прыма», «Эль Боба з Карыі» (усе 16311648), рэалістычных, як то «Хуан Матэас» (канец 1632), «Дама зь веерам» (канец 1648), «Хуан Парэха» (1650).

Адной з самых значных працаў майстра стала шматфігурная карціна «Здача Брэды» (каля 1635). У ёй паказана ўзяцьце гішпанскімі войскамі галяндзкай крэпасьці Брэды ў 1625 годзе. Адзіную пасьпяховую падзею ў захопніцкай вайне супраць Галяндыі Вэляскес павінен быў паказаць як выключную перамогу Гішпаніі. 3 аднаго боку, гэта так, калі мець на ўвазе высокія мастацкія якасьці твора. Але галоўнае, што прыцягвае ў працы, — незвычайнасьць трактоўкі гістарычнай падзеі, выяўленай без парадна-алегарычнага ўсхваленьня пераможцаў, што было тыповым для тагачаснага жывапісу. У цэнтры карціны прадстае камандуючы галяндзкім гарнізонам Юстыніян Насаў, які перадае ключы ад крэпасьці гішпанцу маркізу Сьпіноле. За імі военачальнікі, салдаты, паказаныя з вострай характарнасьцю. Праца нагадвае групавы партрэт — гэтак ёміста, псыхалягічна выразна выглядаюць героі.

У другой палове 1640-х гадоў былі напісаны славутыя партрэты каралеўскіх блазнаў і карлікаў, як то партрэты дона Дыега дэ Асэда, або «Эль Прыма» («Стрыечны брат», 1644), «Эль Боба», «Сэбастыяна Мора», «Ніна з Валекаса» (усе канчатак 1640-х — пачатак 1650-х), прыдворных, як то «Дама зь веерам» (каля 1648), інфантаў, як то партрэт інфанты Маргарыты (1660).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дыега Вэляскессховішча мультымэдыйных матэрыялаў