Дыега Вэляскес дэ Куэльяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дыега Вэляскес дэ Куэльляр»)
Дыега Вэляскес дэ Куэльяр
Дата нараджэньня 1465
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 чэрвеня 1524(1524-06-12)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці ліхаманка
Занятак канкістадор, вайсковец

Дыега Вэляскес Кансуэла дэ Куэльяр (па-гішпанску: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, Сэговія — 12 чэрвеня 1524, Сант’яга-дэ-Куба) — гішпанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Куэльяр у правінцыі Сэговія у шляхетнай сям’і. Удзельнічаў у другой экспэдыцыі Хрыстафора Калюмба, прыбыў зь ім у 1493 годзе на востраў Гаіці. Распачаў некалькі экспэдыцыяў на Юкатан, Флорыду і Мэксыку. Куэльяр зьяўляецца заснавальнікам некалькіх гарадоў у Лацінскай Амэрыкі, як то Сант’яга-дэ-Куба і Гаваны.

У 1511 годзе пачаў заваёву вострава Куба і быў прызначаны ягоным губэрнатарам. Гэтую пасаду займаў да сваёй сьмерці. Памёр ад ліхаманкі, пахаваны ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыега Вэляскес дэ Куэльярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў