Дыега Гадын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыега Гадын
Дыега Гадын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1986 (29 гадоў)
Расарыё, Уругвай
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2007
2007—2010
2010—
Сэра
Насьяналь
Вільярэал
Атлетыка
63 (6)
26 (0)
91 (4)
155 (10)
Зборныя
2005— Уругвай 91 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
23 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2015.

Дыега Рабэрта Гадын Леаль (па-гішпанску: Diego Roberto Godín Leal; 16 лютага 1986, Расарыё, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Хуткі абаронца, які спалучае ў сабе наяўнасьць добрай фізычнай падрыхтоўкі з магчымасьцю добра валодаць мячом.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе, дзякуючы выступам за клюб «Сэра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Сэра», быў асноўным гульцом абароны каманды. На працягу сэзону 2006—2007 гадоў абараняў колеры ўругвайскага гранду «Насьяналь».

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюба «Вільярэал», у склад якога далучыўся ў жніўні 2007 году. У новым клюбе правёў наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Вільярэалу» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў складзе першым адзінаццаці гульцоў каманды.

У склад клюба «Атлетыка» далучыўся 4 жніўня 2010 году й дэбютаваў за «матрасьнікаў» у пераможный сустрэчы на Супэркубак УЭФА, дзе гішпанскі клюб быў мацьнейшым за італьянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 2:0. З тых часоў стаў асноўным абаронцам мадрыдцаў і за наступныя гады атрымліваў з камандай перамогу ў Лізе Эўропы, а таксама яшчэ адзін раз у Супэркубку УЭФА.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 кастрычніка 2005 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Уругваю ў таварыскай гульні супраць зборнай Мэксыкі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка Амэрыкі 2007 году ў Вэнэсуэле, чэмпіянату сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы й розыгрышу Кубка Амэрыкі 2011 году ў Аргентыне, атрымаўшы таго году тытул кантынэнтальнага чэмпіёна.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уругвай:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дыега Гадынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў