Дынама Кіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дынама Кіеў
FC Dynamo Kyiv logo.png
Поўная назва Футбольний клуб Динамо Київ
Мянушкі Бела-сінія (Біло-сині)
Заснаваны 13 траўня 1927
Горад Кіеў
Стадыён НСК «Алімпійскі»
Умяшчальнасьць: 70 050
Прэзыдэнт Ігар Суркіс
Галоўны трэнэр Сяргей Раброў
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2014—2015 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Дына́ма» Кі́еў (па-ўкраінску: Футбольний клуб Динамо Київ) — украінскі футбольны клюб. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе як частка савецкага спартовага таварыства «Дынама», у цяперашні час гуляе ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатнім стадыёнам клюбу зьяўляецца НСК «Алімпійскі», які мае ёмістасьць у 70 050 гледачоў.

З 1936 году «Дынама» ўдзельнічала ў вышэйшай лізе савецкага, а потым украінскага футболу. Найбольш пасьпяховы пэрыяд клюбу зьвязаны з Валерыем Лабаноўскім, дзякуючы якому каманда не аднойчы атрымлівала шматлікія айчынныя і эўрапейскія тытулы. «Дынама» стала адзіным савецкім клюбам, які здолеў пераадолець агульную гегемонію маскоўскіх клюбаў у чэмпіянаце СССР па футболе. Дэрбі паміж маскоўскім «Спартаком» і «Дынама» стала самым захапляльным футбольным суперніцтвам у Савецкім Саюзе, амаль цалкам зацямніўшы дэрбі паміж «Спартаком» і маскоўскім «Дынама». З канца 1960-х гадоў клюб браў удзел у кантынэнтальных турнірах УЭФА амаль кожны год. Адзін з двух клюбаў (разам з маскоўскім «Дынама»), які ўдзельнічаў ва ўсіх чэмпіянатах СССР у вышэйшым дывізіёне.

Кіеўскае «Дынама» і «Дынама» з Тбілісі былі адзінымі савецкімі клюбамі, якія атрымлівалі посьпех у спаборніцтвах УЭФА. Першая каманда «Дынама» стала базай для нацыянальнай зборнай СССР па футболе ў 19701980-я гады і ў нацыянальнай зборнай Ўкраіны ў 19902000-я гады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда «Дынама» ў жніўні 1928 году

13 траўня 1927 году быў афіцыйна зарэгістраваны Статут кіеўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» міжведамаснай камісіяй па справах грамадзкіх арганізацыяў і зьвязаў Кіеўскага акругі. Пад сьцягам «Дынама» сабраліся прадстаўнікі АДПУ, футбалісты якога абаранялі колеры клюбу «Савгандальслужбоўцы». Таму спробы кіраўніцтва «Дынама» стварыць падчас сэзону сваю футбольную каманду посьпехам не скончыліся, бо «Савгандальслужбоўцы» былі аднымі з галоўных прэтэндэнтаў на прызавыя месцы ў чэмпіянаце Кіева і стварэньне «Дынама» было вельмі рызыкоўнай справай. Таму першая згадка пра футбольны клюб «Дынама» зьявілася толькі 5 красавіка 1928 году ў газэце «Вячэрні Кіеў». Менавіта тады па ініцыятыве Сямёна Западнага, начальніка Кіеўскага АДПУ, была заснаваная футбольная каманда. Ягоны намесьнік стаў фармаваць склад каманды, у які ўвайшлі як кадравыя чэкісты, гэтак і футбалісты іншых кіеўскіх камандаў. Прычым усе футбалісты або ўваходзілі ў зборную Кіеву, або былі чэмпіёнамі гораду. І толькі 1 ліпеня 1928 году клюб правёў сваю першую афіцыйную гульню ў горадзе Белая Царква супраць зборнай гэтага места. Госьці забілі першы мяч ужо на 5 хвіліне, аднак у выніку саступілі зь лікам 1:2.

З-за арганізацыйных памылак 1928 год «Дынама» не ўдзельнічала ў першынстве гораду сярод прафзьвязаў і вымушана было праводзіць толькі таварыскія матчы. 1 верасьня 1928 году кіяўляне ў таварыскай гульні прынялі маскоўскае «Дынама», якое на той момант было чэмпіёнам Масквы. Госьці разграмілі ўкраінскі клюб зь лікам 6:2. Сэлекцыйныя мэтады новастворанай каманды былі раскрытыкаваныя, бо каманда перацягвала ў свае шэрагі лепшых футбалістаў, падаючы ім больш высокааплатную і прэстыжную працу ў ДПУ. Гэта тлумачыцца тым, што на той момант у СССР вайскоўцы і чэкісцкія ведамствы былі фінансава забясьпечаны лепей за іншых.

14 верасьня 1929 году «Дынама» правяло свой першы міжнародны матч з працоўнай камандай Ніжняй Аўстрыі «Дойч Ваграм», аднак футбалісты прайгралі зь лікам 3:4. У 1935 годзе футбалісты «Дынама» ў складзе зборнай Украіны ажыцьцявілі паездку ў Францыю і Бэльгію, дзе ў таварыскай гульні разграмілі чатырохразовага ўладальніка Кубка Францыі «Рэд Стар» зь лікам 6:1.

У 1936 годзе ў СССР было вырашана стварыць адзіны камандны чэмпіянат замест мноства разнастайных рознаўзроўневых турніраў. Прадстаўніком ад Украіны стала наймацнейшая на той момант каманда УССР — «Дынама». Дэбют клюбу ў чэмпіянаце адбыўся ў Кіеве 24 траўня 1936 году, калі маскоўскае «Дынама» разграміла гаспадароў зь лікам 5:1. Адзіны гол нападніка Мікалая Махіні стаў для ўкраінскага клюбу першым голам у чэмпіянатах Савецкага Саюза. Паводле вынікаў турніру, у якім дарэчы ўзялі ўдзел 7 клюбаў, кіеўскае «Дынама» фінішавала на другім месцы, саступіўшы першы радок аднаклюбнікам з Масквы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб мае стадыён «Дынама» імя Валера Лабаноўскага, дзе раней каманда праводзіла свае хатнія матчы. З 2012 году сваіх супернікаў клюбы прымае на НСК «Алімпійскі», які мае большую зьмяшчальнасьць.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 3 сакавіка 2015 году[1]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Аляксандар Шаўкоўскі 1975
2 Сьцяг Бразыліі Аб Даніла Сылва 1986
4 Сьцяг Партугаліі ПА Мігел Вэлозу 1986
5 Сьцяг Партугаліі Аб Вітарыну Антуніш 1987
6 Сьцяг Аўстрыі Аб Аляксандар Драгавіч 1991
7 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джэйрмэйн Ленс 1987
10 Сьцяг Украіны Нап Андрэй Ярмоленка 1989
16 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Сыдарчук 1991
17 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Рыбалка 1990
19 Сьцяг Украіны ПА Дзяніс Гармаш 1990
20 Сьцяг Украіны ПА Алег Гусеў 1983
22 Сьцяг Украіны Нап Арцём Кравец 1989
23 Сьцяг Украіны Бр Аляксандар Рыбка 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Харватыі Аб Дамагой Віда 1989
26 Сьцяг Украіны Аб Мікіта Бурда 1995
27 Сьцяг Украіны Аб Яўген Макаранка 1991
28 Сьцяг Украіны ПА Яўген Чумак 1995
29 Сьцяг Украіны ПА Віталь Буяльскі 1993
30 Сьцяг Бразыліі Аб Бэтан 1983
34 Сьцяг Украіны Аб Яўген Хачарыдзі 1987
38 Сьцяг Украіны ПА Ігар Харацін 1995
45 Сьцяг Украіны ПА Уладзіслаў Калітвінцаў 1993
72 Сьцяг Украіны Бр Артур Рудзько 1992
85 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Д’ёмэрсі Мбакані 1985
90 Сьцяг Марока ПА Юнэс Бэлянда 1990
91 Сьцяг Польшчы Нап Лукаш Тэадорчык 1991

Гульцы мінулага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дынама Кіеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў