Дэбрэцэн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэбрэцэн
DebreceniVSC.gif
Поўная назва Debreceni Vasutas Sport Club
Заснаваны 12 сакавіка 1902
Горад Дэбрэцэн, Вугоршчына
Стадыён Надзьердэі
Умяшчальнасьць: 20 020
Галоўны трэнэр Элемэр Кондаш
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат
 · 2013—2014 1 месца
Афіцыйны сайт

«Дэбрэцэн» (па-вугорску: Debrecen) — вугорскі футбольны клюб з гораду Дэбрэцэн. Заснаваны ў 1902 годзе. Сяміразовы чэмпіён Вугоршчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Вугоршчыны, уладальнік Кубка вугорскай лігі і пяціразовы ўладальнік Супэркубка краіны. «Дэбрэцэн» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам Вугоршчыны з 2000 году, выйграўшы нацыянальную лігу за гэтыя часы сем разоў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дэбрэцэн» у 1964 годзе

Футбольны клюб «Дэбрэцэн» быў заснаваны 12 сакавіка 1902 году. Тады дружына з другога па велічыні гораду Вугоршчыны называлася «Эг’етэртэш». Аднак улетку 1912 году ў клюбе адбыўся раскол. Аддзялілася група энтузіястаў і заснавала Дэбрэцэнскі спартовы клюб чыгуначнікаў. Гэта найменьне па гэты дзень зьяўляецца афіцыйным.

«Дэбрэцэн» упершыню дасягнуў першага вугорскага дывізіёну ў сэзоне 1942—1943 гадоў, але затым клюб на працягу 50 гадоў вылятаў і вяртаўся ў вышэйшы дывізіён некалькі разоў. Сэзон 1967 году клюб пачаў нават у трэцім дывізіёне. На працягу гэтага часу клюб зьмяняў свае назовы, нават аб’яднаўшыся зь яшчэ адным клюбам, аднак празь некааторы час зноўку раскалоўшыся.

Самы пасьпяховы пэрыяд гісторыі «Дэбрэцэну» пачаўся з 1993 году, калі каманда прасунулася ў першы дывізіён. У 1999 і 2011 гадох клюб стаў уладальнікам Кубка Вугоршчыны, а ў 2005 годзе каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны. Першы міжнародны матч пад эгідай УЭФА клюб правёў у 1998 годзе ў рамках Кубка Інтэртота ў супрацьстаяньні з магілёўскім «Дняпром». Клюб выдатна прайшоў беларускі бар’ер, атрымаўшы перамогу ў дзьвюх сустрэчах з агульным лікам 10:2. Далей супернікамі вугорцаў былі чэскі «Градэц-Кралавэ» і нямецкая «Ганза», якія таксама былі пасьпяхова пераадолены. Вылецеў клюб з эўрапейскага турніру толькі ў паўфінале, трываўшы паразу ад польскага «Руху». У 1999 годзе клюб дэбютаваў у Кубку УЭФА матчамі супраць нямецкага «Вольфсбургу». А ў сэзоне 2009—2010 гадоў «Дэбрэцэн» стаў першым вугорскім клюбам, які здолеў ввыйсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, які аднак скончыўся няўдала, бо футбалісты прайгралі ўсе шэсьць матчаў групы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 14 сьнежня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
6 Сьцяг Вугоршчыны ПА Ласла Жыдаі 1986
7 Сьцяг Вугоршчыны ПА Тыбар Домбі 1973
8 Сьцяг Францыі ПА Сэлім Буадля 1988
9 Сьцяг Вугоршчыны ПА Давід Вітрэдзі 1987
10 Сьцяг Славеніі ПА Рэнэ Міхэліч 1988
11 Сьцяг Вугоршчыны ПА Янаш Фэрэнці 1991
13 Сьцяг Вугоршчыны Аб Пал Лазар 1988
14 Сьцяг Вугоршчыны Аб Даніель Ваднаі 1988
16 Сьцяг Вугоршчыны Нап Норбэрт Балаг 1996
17 Сьцяг Вугоршчыны Аб Норбэрт Мэсараш 1980
18 Сьцяг Вугоршчыны Аб Пэтэр Матэ 1984
21 Сьцяг Вугоршчыны Аб Бэнцэ Луданскі 1990
24 Сьцяг Эстоніі Аб Ігар Марозаў 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Сэрбіі Аб Душан Брковіч 1989
26 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібраіма Сыдыбэ 1980
27 Сьцяг Вугоршчыны ПА Адам Бодзі 1990
33 Сьцяг Вугоршчыны ПА Ёжэф Варга 1988
44 Сьцяг Вугоршчыны Нап Тыбар Тыса 1984
45 Сьцяг Сэрбіі Бр Нэнад Навакавіч 1982
52 Сьцяг Вугоршчыны ПА Чаба Сатмары 1973
53 Сьцяг Вугоршчыны ПА Пэтэр Бэрда
55 Сьцяг Вугоршчыны ПА Пэтэр Сакай 1986
69 Сьцяг Вугоршчыны Аб Міхай Корхут 1988
70 Сьцяг Вугоршчыны Нап Тамаш Кульчар 1982
77 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Аляксандар Яванавіч 1985
87 Сьцяг Вугоршчыны Бр Іштван Вэрпэц 1987

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hungarian League winners. The Rec Sport Soccer Statistics Foundation

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэбрэцэн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў