Дэпутацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэпутацкі (па-расейску: Депутатский, па-якуцку: Депутатскай) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Усьць-Янскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам, у адгор’ях Селеняхскага хрыбту, у даліне ракі Дэпутацкай, на адлегласьці ад Якуцка: сухапутным шляхам 2068 км, паветраным 1025 км. Аэрадром. Насельніцтва 3052 чал. (2010).

Узьнік у выніку распрацовак радовішчаў волава, з 1958 г. рабочы пасёлак.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Депутатский. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.