Дэцэбал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэцэбал
кароль дакаў
87 — 106
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 106(0106),

Дэцэба́л (па-лацінску: Decebalus; ? — 106) — кароль дакаў (87—106).

Пасьля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імпэратару Даміцыяне ў 89 годзе Дэцэбал дамовіўся аб міры, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсыдыі. Кароль займаўся ўмацаваньнем дзяржавы, заснаваў прагрэсіўныя формы ўнутранага кіраваньня.

У выніку войнаў з рымскім імпэратарам Траянам (101—102 і 105—106) тэрыторыя дакаў была захоплена і ператворана ў рымскую правінцыю Дакія. Пасьля падзеньня сталіцы дакаў Дэцэбал уцёк у горы, нейкі час вёў партызанскую барацьбу супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспасьпяховасьці змаганьня, учыніў самагубства.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]