Діло (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая старонка ґазэты «Діло» ад 31 жніўня 1939 року (адзін з апошніх выпускаў)

«Діло» (ранейша — Дѣло, Дїло) — часопіс Галічыны, яе першы, самы стары і на працягу шматлікіх рокаў адзіны ўкраінскі штодзёньнік (першы асобнік быы выдадзены ў Львове 1 жніўня 1880 року[1]); афіцыйны орґан УНДП і УНДА. На пачатку 1920-х праз цэнзурны перасьлед выданьне часта зьмяняла назву: «Грамадзкая думка», «Украінская думка», «Украінскі вястун», «Грамадзкі вястун», «Свабода».

Выходзіў у 1880—1939 роках у Львове з пэрыядычнасьцю два разы на тыдзень у 1880—1882 роках, тройчы на тыдзень у 1883—1887 роках ды штодзень з 1888 року.

Да 1914 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1914 року ґазэту рэдаґавалі Ўладзімер Барвінскі (1880—1883), Антон Гарбачоўскі, Іван Бялэй ды іншыя.

У 1881–1906 роках пры «Справе» выходзіла «Бібліятэка найзнакамітых аповесьцяў» (агулам 74 томы); у 1936–1939 — «Бібліятэка „Справы“» (48 тамоў).

З моманту свайго зьяўленьня «Справа» адстойвала ідэалёґію нарадовецкае партыі, з 1886 — таварыства «Народная Рада», з 1899 — Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае партыі, пазьней Украінскае народнае трудавое партыі, з 1925 — УНДА (Украінскага нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднаньня). Хоць ґазэту асацыявалі з згаданымі партыямі, яна ня раз выступала з крытыкаю партыйнага кіраўніцтва.

Сярод аўтараў — грэка-каталіцкі пісьменьнік праўкраінскага кірунку Алекса Бабікевіч.

Пэрыяд 1914—1939 рокаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачаткам расейскае акупацыі (21 жніўня 1914) усе ўкраінскія часопісы Львова былі зачыненыя. Апошні асобнік «Справы» у Львове выйшаў 23 жніўня 1914 року. Пасьля «Справа» друкавалася ў Вене да вяртаньня рэдакцыі ў Львоў у чэрвені 1915 року.

29 лістапада 1918 року па пісьмовым распараджэньні польскага ґенэрала Тадэвуша Развадоўскага было вырашана: ґазэту зачыніць, рэдактараў прытрымаць да далейшага распараджэньня, друкарскія тронкі забраць на карысьць польскіх войскаў, а машыны дэмантаваць. Выпуск ґазэты ненадоўга аднаўляецца 1 верасьня 1922 року. З канца кастрычніка таго ж року арыштаваны галоўны рэдактар Фядзь Фэдорцаў і яго намесьнікі й бліжэйшыя супрацоўнікі — Міхайла Струтынскі, Мікола Галубец, Раман Галіян ды іншыя. Часопіс адноўлены зноўку 3 верасьня 1923 року.

З 1914 року ґазэту рэдаґавалі: Васіль Панейка і Фэдзь Фядорцаў (1914–1918); Дзьмітры Лявіцкі, Вольга Кузьмовіч, Васіль Мудры (1927—1935)[2]. У 1937–1939 роках рэдаґавалі ґазэту «Справа» (узначальвалі палітычны аддзел ґазэты) Іван Кедрын сумесна з Іванам Німчуком ды Ўладзімерам Кузьмовічам. Чальцом рэдакцыйнае калеґіі працаваў Анатоль Курдыдык (1936–1939) да закрыцьця ґазэты радавою ўладаю.

Апошні нумар ґазэты выйшаў 15 верасьня 1939 року.

Архіў ґазэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Л. Хм. Калі пачала выходзіць ґазэта „Діло“… // Свобода. — 2010. — Ч. 1 (1 січ.). — С. 6.
  2. ^ Головин Б., Мельничук Б., Ханас В. Мудрий Василь Миколайович

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]