Ежы Ахманскі
Ежы Ахманскі (па-польску: Jerzy Ochmański; 4 сьнежня 1933, места Руднікі Тарнабжэскага ваяводзтва — 1996) — польскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1960), прафэсар.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт (1955), дзе з 1959 працаваў на катэдры гісторыі народаў СССР.
Аўтар працаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, крыніцазнаўстве, гістарычнай геаграфіі, культуры Ўсходняй Эўропы, міжнародных культурных зьвязкаў, пра Хроніку Быхаўца, творчасьць і жыцьцёвы шлях Міхалона Літвіна, Міколы Гусоўскага і іншых, крыніцазнаўчай працы «Вітаўдзіяна. Кодэкс прывілеяў вялікага князя літоўскага Вітаўта. 1386—1430» (1986).
Дасьледаваў гісторыю каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XV — сярэдзіне XVI стст. У навукова-папулярным выданьні «Гісторыя Літвы» (1967) прывёў шмат новых крыніцаў.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.