Ежы Мікалай Гільзэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ежы Мікалай Гільзэн
Смаленскі біскуп
1746 — 1763
Абраньне13 лютага 1746
ПапярэднікБагуслаў Корвін-Гасеўскі
НаступнікГабрыель Вадзынскі
Выраканьне17 ліпеня 1763

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся6 сьнежня 1692
Дагда
Памёр24 красавіка 1775 (82 гады)
Варшава
БацькаЕжы Канстанцін Гільзен[d]
МаціГанна Рэгіна Шімельпфеніг фон дэр Ое[d]


Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Ежы Мікалай Гільзэн (па-польску: Jerzy Mikołaj Hylzen; 6 сьнежня 1692, Дагда — 24 красавіка 1775, Варшава) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік ды перакладчык.

З шляхецкага роду Гільзэнаў. 11 кастрычніка 1738 году абраны канцлерам віленскае капітулы. З дапамогай Сапегаў як рэгент каралеўскае канцылярыі стаў 10 чэрвеня 1740 году пісарам вялікім літоўскім. Прызначаны смаленскім біскупам 13 лютага 1746 году (паводле іншых зьвестак, 10 траўня 1745[1]). У 1758 перадаў кіраўніцтва ў дыяцэзіі каад’ютару Габрыэлю Вадзынскаму. У 1759 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла. 17 ліпеня 1763 году адмовіўся ад кіраваньня дыяцэзіяй. Перакладаў P. Segnery, Лярэнца Скуполі(en).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wojna duchowna Wawrzyńca Scupoli (1746)
  • Opisanie historyczne obyczajów pierwszych chrześcijan według Klaudiusza Fleury (1746)
  • Reguły kazań (1747)
  • Pisma Bożego… wybrane rozdziały (1755)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]