Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі
19 ліпеня 1894(1894-07-19)6 сьнежня 2005(2005-12-06)[1] (111 гадоў)
Месца нараджэньня Львоў
Месца сьмерці Борбэнк Хол (Ангельшчына)
Прыналежнасьць Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
Польшча Польшча
Гады службы 1915-1945
Званьне палкоўнік
Узнагароды
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж Мужных
Крыж Мужных
срэбны Крыж Заслугі
срэбны Крыж Заслугі

Ежы Казімер Паячкоўскі-Дыдынскі (19 ліпеня 1894 — 6 сьнежня 2005) — вэтэран першай і другой сусьветных войнаў, самы стары чалавек Вялікай Брытаніі.

Нарадзіўся ў Львове (тады Аўстра-Вугоршчына). Паячкоўскі-Дыдынскі вывучаў права ў Вене, пакуль не пачалася вайна. У 1915 годзе яго прызвалі ў Аўстра-Вугорскае войска, пазьней Ежы ваяваў за Польшчу. У 1939 годзе, якраз перад пачаткам Другой Сусьветнай вайны, ён быў ужо ў званьні палкоўніка. У 1940 годзе, уцякаючы ад нямецкага ўварваньня, зьдзейсьніў пералёт у Шатляндыю, дзе доўгі час працаваў садоўнікам. Апасьля пераехаў у Кембрыю.

З 2003 году жыў у доме састарэлых. Памёр ад старасьці ў Борбэнк Хол (Ангельшчына) ва ўзросьце 111 год, пакінуўшы двух дзяцей, дзесяць унукаў і дзесяць праўнукаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]