Ісус Хрыстос — супэрзорка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Езус Хрыстос — супэрзорка»)
Ісус Хрыстос — супэрзорка
Jesus Christ Superstar
Вокладка альбому 1970 году ў ЗША
Вокладка альбому 1970 году ў ЗША
ЖанрРок-опэра
АўтарТым Райс (лібрэта)
КампазытарЭндру Лойд Ўэбэр
Працягласьць1 г 27 хв
КраінаВялікабрытанія Вялікабрытанія
МоваАнгельская
Год прэм’еры1970

«Ісус Хрыстос — супэрзорка» (па-ангельску: Jesus Christ Superstar) — рок-опэра, створаная ў 1970 годзе брытанскім кампазытарам Эндру Лойдам Ўэбэрам на лібрэта Тыма Райса. 12 кастрычніка наступнага году адбылася пастаноўка твору ў якасьці мюзыкла ў ЗША.[1]

У 1971 годзе быў выдадзены двухкружэлкавы альбом Jesus Christ Superstar, у якім галоўную ролю (Ісуса Хрыста) выканаў вакаліст Deep Purple Ян Гілан.

Галоўныя ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Роля Вакальны дыяпазон Апісаньне
Ісус Хрыстос тэнар (A2–A5) Галоўны пэрсанаж, настаўнік дванаццаці апосталаў, чалавек, якога клічуць «сынам гасподнім» і «царом юдэяў».
Юда Іскарыёт тэнар (D3–D5) Мяркуецца галоўным пратаганістам опэры. Адзін з дванаццаці апосталаў, занепакоены наступствамі Ісусавай славы.
Марыя Магдаліна мэцца-сапрана (F3–E♭5) Пасьлядоўніца Ісуса, што закахалася ў яго.
Понтыюс Пілят барытон (A2–B4) Прэфэкт Юдэі, які ў сьне бачыць падзеі ад самага пачатку да ўкрыжаваньня Ісуса.
Каяфа бас (C♯2–F4) Адзін з галоўных антаганістаў опэры. Первасьвятар, які лічыць Ісуса пагрозай усяму краю.
Анна кантратэнар (G2–D5)
Адзін з галоўных антаганістаў опэры. Першасьвятар, паплечнік Каяфы, намаганьнямі якога перакананы ў вінаватасьці Хрыста.
Пётар барытон (A2–G4) Адзін з дванаццаці вучняў Ісуса. Тройчы адракаецца Ісуса наступным жа днём па арышце Хрыста, каб уратавацца.
Сымон Зілот тэнар (G3–B4) Адзін з дванаццаці вучняў Ісуса. Прызывае Ісуса павесьці ягоных пасьлядоўнікаў у бой супраць рымлянаў.
Цар Ірад тэнар (C♯3–G4) Цар Галілеі. Ісуса прыводзяць на суд Іраду пасьля першай сустрэчы зь Пілятам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]