Енё Рэйтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Енё Рэйтэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 сакавіка 1905(1905-03-29)[1]
Памёр 1 студзеня 1943(1943-01-01)[1] (37 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, навэліст, драматург
Гады творчасьці з 1934
Жанр раман і фарс
Мова вугорская мова[2]

Е́нё Рэ́йтэ (па-вугорску: Jenő Rejtő; 29 сакавіка 1905, Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына — 1 студзеня 1943, Еўдакава, Савецкі Саюз) — вугорскі журналіст і драматург, які памёр у працоўным лягеры падчас Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на гумарыстычны характар ягоных твораў, яны ня толькі добры чытаныя ў Вугоршчыне, але таксама высока цэняцца літаратуразнаўцамі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 сакавіка 1905 году ў Будапэшце, які на той момант уваходзіў у склад Аўстра-Вугоршчыны. Скончыў навучаньне ў тэатральнай школе ў 1924 годзе, пасьля чаго ён шмат падарожнічаў па ўсёй Эўропе[3]. Вярнуўшыся ў Вугоршчыну, ён зарабляў сабе на жыцьцё, як драматург, часта зь вялікім посьпехам.

Пазьней ён пачаў пісаць прыгодніцкія раманы на аснове сваіх паездак і вопыту за мяжой[3]. Ягоныя раманы хутка запрыкмецілі крытыкі дзякуючы непараўнальнаму і мудрагелістаму пачуцьцю гумару. Ягоныя раманы, якія перакрыўлялі Францускі замежны легіён, былі напісаны пад псэўданімам П. Гаўард, мелі найбольшы посьпех. Ён таксама напісаў вялікую колькасьць кабарэ-камэдыяў і рэдагаваў мясцовую газэту «Надзькёрут», якая, аднак, была апублікавана толькі адзін раз. Найбольш цэняцца ягоныя творы, якія аб’ядноўвалі ў сябе элемэнты дэтэктыўных раманаў і раманаў, заўсёды з унікальным пачуцьцём гумару. Ён таксама пісаў раманы ў традыцыях амэрыканскіх вэстэрнаў.

Пачынаючы з 1939 году, ён ня мог публікаваць свае раманы пад сапраўдным імем з-за свайго габрэйскага паходжаньня. У 1942 годзе, зьяўляючыся сур’ёзна хворым, Енё Рэйтэ быў абвінавачаны ў падпарадкаваньні «падрыўной» дзейнасьці і проста з бальнічнага ложку адпраўлены ў штрафную роту. Ён памёр праз тыф 1 студзеня 1943 году ў працоўным лягеры Еўдакава, на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюзу.

Памяць пра Рэйтэ ўсё яшчэ шануецца ў будапэшцкім кафэ «Japán», дзе ён быў рэгулярным наведнікам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ Rejtő, Jenő // CONOR.SI
  3. ^ а б «Pen name: P. Howard. Jenő Rejtő died 70 years ago». Hungarian Literature Online. January 1, 2013. Retrieved January 2, 2013.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]