Жабінкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 15:13, 20 кастрычніка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Жабінкаўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Жабінка
Кіраўнік Андрэй Мікалаевіч Кузьміч[d][1]
Насельніцтва (1994) 25 700
Шчыльнасьць 15,03 чал./км²
Плошча 684,17 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 138 м[2]
Месцазнаходжаньне Жабінкаўскага раёну
Жабінкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жа́бінкаўскі раён — раён у складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Жабінкаўскі раён мяжуе зь Берасьцейскім, Камянецкім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці. Створаны 15 студзеня 1940 году, але 8 жніўня 1959 быў расфармаваны і зноў адноўлены 30 ліпеня 1966 году.

Гісторыя

У 1319 годзе Жабінкаўшчына ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1921 да верасьня 1939 у складзе Польскай Рэспублікі (Палескае ваяводзтва). У часе Другай сусьветнай вайны (1939—1945) на гэтай тэрыторыі актыўна дзейнічала Армія Краёва.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзел

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Жабінкаўскі раён падзелены на 8 сельсаветаў: Азяцкі, Жабінкаўскі, Крыўлянскі, Ленінскі, Ракітніцкі, Сьцяпанкаўскі, Хмелеўскі і Якаўчыцкі.

Населеныя пункты

Азяцкі сельсавет: вёскі Азяты, Баранцы, Бараны, Гатча, Пералум’е, Старое Сяло, Сычова, Тамашкі, Целякі, хутары Ліскі, Мельнікі.

Жабінкаўскі сельсавет: вёскі Зьдзітава, Зеленкаўшчызна, Курпічы, Навасады, Нагараны, Пуцішча, Пшанаі, Салейкі, Сенькавічы, Сьцяброва, Шчэглікі.

Крыўлянскі сельсавет: вёскі Багны, Баляўшчына, Баяры, Вялікія Сяхновічы, Гарэлкі, Глыбокае, Грыцэвічы, Карды, Крыўляны, Мажэйкі, Маціевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, Ханькі, Шадзі, хутар Каранёва.

Ленінскі сельсавет: пасёлак Ленінскі, вёскі Багданы, Бусьні, Вулька, Ёжыкі, Мышчыцы, Рагозна, Філіпавічы, Хадасы, Чыжэўшчына, Шалухі.

Пятровіцкі сельсавет: вёскі Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец, Федзькавічы, хутар Стрыганецкія Бусьні.

Сьцяпанкаўскі сельсавет: вёскі Алізараў Стаў, Арэпічы, Вярхі, Горкі, Грабаўцы, Жы-цін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Палявая Рэчыца, Налезьнікі, Селішчы, Сьцяпанкі, Хмялёўка, Шпіталі.

Хмелеўскі сельсавет: вёскі Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты, Падлесьсе, Рачкі, Рудка, Сакалова, Сакі, Селішча, Хмелева.

Якаўчыцкі сельсавет: вёскі Агароднікі, Бабры, Барзьдзілы, Вандалін, Вежкі, Вялікія Якаўчыцы, Залузьзе, Малыя Якаўчыцы, Панцюхі, Пруска, Сьвішчы, Стаўпы.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ https://blr.belta.by/president/view/kadravy-dzen-u-lukashenki-novyja-kirauniki-u-raenah-i-inshyja-naznachenni-122560-2022/
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.