Жабінка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Жабінка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пелішча
Вусьце Мухавец
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 25 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,9 м³/с
Плошча басэйну 228 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Жа́бінка — рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёну (да мэліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусьце ў межах места Жабінка. Цячэ Прыбужанскай раўнінай. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёну працякае праз сажалкі рыбгасу «Сакалова». Высокая плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 162

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 162