Жалезная брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 44°40′16″ пн. ш. 22°31′47″ у. д. / 44.67111° пн. ш. 22.52972° у. д. / 44.67111; 22.52972 Жале́зная бра́ма (па-сэрбску: Ђердапска клисура, па-румынску: Porţile de Fier) — звужэньне ў даліне Дунаю ў месцы, дзе збліжаюцца Карпаты і Балканскія горы, (рачная брама) на граніцы Сэрбіі і Румыніі ніжэй за горад Оршава. Даўжыня — 15 км, шырыня — 162 м. Гэтае месца лічыцца адным з самых прыгожых у Эўропе.

Прыродная і гісторыка-культурная каштоўнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На правым беразе знаходзіцца Нацыянальны парк Джэрдап (Сэрбія). Самыя старажытныя зь цяпер прысутных насельнікаў вобласьці Жалезнай брамы — паўкачавыя жывёлагадоўчыя плямёны раманамоўных валахаў (балканараманская моўная група). На паўночным беразе іх нашчадкамі зьяўляюцца сучасныя румыны. На паўднёвым беразе цяпер жывуць як сэрбы, так і сэрбскія влахі.

У сярэднія стагодзьдзі доступ да Жалезнай брамы ахоўвала Галубацкая фартэцыя

Гаспадарчае выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быстракі і парог у рэчышчы ракі Дунай, званы Пераграда, перашкаджаў суднаходзтву аж да будаўніцтва Сіпскага абыходнага каналу[1] ў 1896 годзе даўжынёй у 2,5 км. У 1964—1972 гадах Югаславіяй і Румыніяй пры навукова-тэхнічным садзейнічаньні СССР была створана сучасная суднаходная сыстэма, былі ўзьведзены плаціны і дзьве магутныя гідраэлектрастанцыі Джэрдап I і Джэрдап II). Найбуйнейшы горад цясьніны — Драбета-Турну-Северын (Румынія).

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Названы па назьве найбліжэйшага сэрбскага сяла Сіп.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалезная брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў