Жалонь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Жалонь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пяшчанае (Украіна)
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Жытомірская вобласьць, Гомельская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 113 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 1460 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Жало́нь (па-ўкраінску: Жолонь) — рака ўва Ўкраіне і ў Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Выдатак вады каля 4,8 м³/с. Агульны спад ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Пішчаніца Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці, цячэ Жытомірскім Палесьсем (12,8 км), далей 33,8 км граніцай зь Беларусяй, 10,9 км зноў Жытомірскай вобласьцю, у нізоўі Ельскім і Нараўлянскім раёнамі. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёну. Вадазбор рэчкі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палесьсі. Каналамі Сьвячанскі (рака да адгалінаваньня ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаецца з ракой Славечна.

Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў высокай плыні да 30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[2].

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Белая Сарока археалягічныя помнікі — мэзалітычнага і нэалітычнага паселішчаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 163

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалоньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў