Жан дэ Ляфантэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан дэ Ляфантэн
па-француску: Jean de La Fontaine
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1621(1621-07-08)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 1695(1695-04-13)[2][3][5][…] (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак байкапісец, паэт, адвакат, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, драматург
Навуковая сфэра прыгожая літаратура[d]
Жанры байка і паданьне[d]
Бацька Charles de la fontaine[d]
Маці Françoise Pidoux[d]
Подпіс Выява аўтографу

Жан дэ Ляфантэ́н (па-француску: Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Т’еры - 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты францускі байкапісец.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы апублікаваны твор Ляфантэна - камэдыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачыненьня Тэрэнцыя. У 1658 г. Ляфантэн паднёс свайму заступніку Фукэ паэму «Адоніс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыюса, Вэргілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фукэ, Ляфантэн ўзяўся за апісаньне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фукэ. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Ляфантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан дэ Ляфантэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў