Жаўна сівая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жаўна сівая
Picus canus.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Дзятлападобныя
Сямейства Дзятлавыя
Род Picus
Від Сівая жаўна
Бінамінальная намэнклятура
Picus canus (Gmelin, 1788)
Арэал
Picus canus distr new.png

Сівы дзяцел ці Сівая жаўна (Picus canus) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae), блізкі сваяк зялёнай жаўной (Picus viridis). Распаўсюджаны ў паласе лясоў Эўразіі ад цэнтральных раёнаў Эўропы на ўсход да ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, Малайскага паўвострава і Суматры. У зімовы час часта вядзе качавы лад жыцьця ў межах гнездавога арэала, у тропіках жыве асела. Амаль паўсюль рэдкая птушка, аднак, па ўсёй бачнасьці, гэта не зьвязана з антрапагенным фактарам.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобная да зялёнай жаўны: верх галавы і сьпіны шараватыя, у самца чырвоная пляма на ілбе заходзіць на верх галавы, у абодвух полаў вузкія і чорныя «вусы». Ніз цела шараваты. Надхвосьце жоўтае. Маладыя з карычневым адценьнем, з палоскамі на баках цела, самцы зь невялічкай чырвонай плямай на ілбе. Радужына вока чорная.

Позыў самца Сівой жаўны

Голас: ападаючай танальнасьці, у параўнаньні зь зялёнай жаўной больш ціхі і мэлядычны, не такі прарэзьлівы «кью-кью-кью…», кожны раз павольней. Позыў — кароткае «г’ё, гек», стукае ня вельмі гучна; часьцей за зялёную жаўну. Даўжыня цела 25-29 см, размах крылаў 43-48 см Ахова птушак Бацькаўшчына</ref>.

Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 11 падвідаў у Эўропе толькі P. c. canus — ад Францыі і Нарвэгіі на ўсход да цэнтар. Азіі і паўн. Манголіі.

Біятоп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя высакастволыя і прасьветленыя лісьцевыя лясы з прымесьсю букаў або ліп, на тэрыторыях з пагоркамі або перадгор’і паблізу палян ці адкрытых тэрыторый, прырэчныя лясы, дрэвастоі сярод палёў, могілкі. У Эўропе да 600 м в.у.м., але ў некаторых частках арэала даходзіць да 1000 м в.у.м. і нават да 2000 м в.у.м. На Ўрале таксама піхтавыя, лістоўнічныя ці яловыя лясы.

Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дупле лісьцевага дрэва (подсьціл з парахні або дробных трэсак), звычайна ніжэй сярэдзіны ствала (2-5 м над зямлёй, часам вышэй — да 17 м). Дыямэтар адтуліны 6-8 см, глыбіня гнездавой камэры 20-30 см, шырыня 10-15 см.

Яйкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5-7 (4-11), эліптычныя, крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, сярэдне бліскучыя. Памеры: 28,5 х 21,5 мм (27,5-29,0 х 21,0-22,0 мм).

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад Францыі і паўднёвай Нарвэгіі праз Эўропу і Азію да Сахаліна і Японіі, а таксама Ўсходняя Азія на поўдзень да Індакітаю, Суматры і Гімалаяў.

Пералёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аселы.

Месца зімовак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нешматлікі на гнездаваньні аселы від.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жаўна сіваясховішча мультымэдыйных матэрыялаў