Ждановічы (Менскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ждановічы
трансьліт. Ždanovičy
Першыя згадкі: 20 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Ждановіцкі
Вышыня: 270 м н. у. м.
Насельніцтва: 7909 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223028
СААТА: 6236817026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′48.2018852220″ пн. ш. 27°25′25.4705429064″ у. д. / 53.946722745895° пн. ш. 27.42374181747° у. д. / 53.946722745895; 27.42374181747Каардынаты: 53°56′48.2018852220″ пн. ш. 27°25′25.4705429064″ у. д. / 53.946722745895° пн. ш. 27.42374181747° у. д. / 53.946722745895; 27.42374181747
Ждановічы на мапе Беларусі ±
Ждановічы
Ждановічы
Ждановічы
Ждановічы
Ждановічы
Ждановічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ждано́вічы[1]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на паўночны захад ад Менску, за МКАДам, на шашы Р28. Ждановічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Ждановіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вёскі верагодна паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку ХХ стагодзьдзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінэральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лекаваліся мінэральнай вадой. Пазьней доктар Здановіч пабудаваў на непадалёкай чыгуначнай лініі плятформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Менск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «плятформа Здановіча», што пасьля Першай сусьветнай вайны паступова трансфармавалася ў назву «станцыя Ждановічы».

Пазьней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагодзьдзя.

У студзені 1959 году ў вёсцы заснавалі саўгас «Ждановічы», які ў 2000-я гады стаў найбольшым у Беларусі вытворцам цяплічнай гародніны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 7909 чалавек
  • 1999 год — 5287 чалавек

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыя «Ждановічы»

Маецца чыгуначная станцыя, зь якой можна трапіць у цэнтар Менску на электрычцы. Канцавы прыпынак менскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзьве ад станцыі Ждановічы да Менскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад брамы Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагодзьдзем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 304

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ждановічы (Менскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў