Жыгмунт Млот-Пржэпалкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгмунт Млот-Пржэпалкоўскі
Zygmunt Młot-Przepałkowski
17 красавіка 1893(1893-04-17)красавік 1940
Месца нараджэньня Казеніцы
Месца сьмерці Катынь
Прыналежнасьць Польшча
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 6 жніўня 1914 — 1927
Званьне ротмістар
Частка 7 Полк Уланаў Любельскіх
26 Полк Уланаў Вялікапольскіх
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Польска-савецкая вайна
Другая сусьветная вайна
Узнагароды
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Жыгмунт Млот-Пржэпалкоўскі (па-польску: Zygmunt Młot-Przepałkowski; 17 красавіка 1893, Казеніцы — красавік 1940, Катынь) — ротмістар Кавалерыі Войска Польскага, ураднік дзяржаўнай адміністрацыі.

Сын Станіслава, інжынэра Варшава-Венскай чыгункі і Mарыі са Сьвентальскіх. Навучаўся ў школе ў Радаме. Пасьля слухач Тэхнічнай школы Вавельбэрга і Ротманда ў Варшаве. Потым навучаўся на політэхнічных студыях у Льежы. Далучыўся да Стралецкага зьвязу і да Зьвязу чыннага змаганьня. Падчас вакацыяў у 1914 годзе ў разнастайных формах вайсковай падрыхтоўкі.

Свой баявы шлях распачаў 6 жніўня 1914 году ў шэрагах 1 Кадравай роты (1 Kompanii Kadrowej) польскіх легіёнаў аўстра-вугорскага войска. Каля Касьцюхноўкі быў цяжка паранены. З студзеня 1917 году ўдзельнічаў у працы Школы падхарунжых 1 Палку ўланаў легіёнаў у Астраленце. Быў вахмістрам 4, пасьля 2 швадрону. У 1918 годзе запісаўся да ствараемай у Любельскім кавалерыі. У шэрагах 7 палка ўланаў Любельскіх ваяваў ва Ўсходняй Малапольшчы. У красавіку 1918 году падчас атакі на Баранавічы быў другі раз паранены.

У 1920 годзе прымаў удзел у славутай апэрацыі пад Вепшай. Усю кампанію скончыў у Лідзе.

Пасьля вайны служыў са сваім палком у Мінску Мазавецкім. У 1926 годзе пераведзены да 26 Палка уланаў вялікапольскіх у Баранавічах. Звольніўся са службы 10 сакавіка 1927 году ў званьні ротмістра.

З 1927 году працаваў у дзяржаўнай адміністрацыі. Выконваў па чарзе функцыі старасты павету ў Макаве Мазавецкім (1928—1929), Баранавічах (1930—1931) і Вялейцы (1932—1934), начальніка аддзелу ў мясцовым ўрадзе ў Варшаве і ізноў старасты — цяпер ў Пшаснушу (з 1936). Выконваў таксама грамадзкія функцыі — браў удзел у Зьвязку Легіяністаў ў Вялейцы і Пшашнышу ды ў Віленскай фэдэрацыі польскіх аб’яднаньняў абаронцаў айчыны.

Ажаніўся з Ганнай Савенскай, меў сына Адама і дачку Ядзьвігу. У верасьні 1939 году арыштаваны НКУС каля Малага Мірагошча на Валыні. Знаходзіўся ў вязьніцы ў Дубне і Луцку. Зь лягэру ваеннапалонных з Казельску даслаў два лісты да сям’і, апошні 16 лютага 1940 году. Забіты ў катынскім лесе. Яго імём названы вуліца ў Пшашнышу.